Фёдар Кузьміч Каўроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Кузьміч Каўроў
Дата нараджэння 1912(1912)
Месца нараджэння вёска Пасуддзева, Віцебская вобласць, Расійская імперыя
Дата смерці 9 ліпеня 1937(1937-07-09)
Месца смерці Брунетэ, Іспанія
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 19341937
Званне Малодшы камандзір, камандзір танка 4-й асобнай механізаванай брыгады
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Фёдар Кузьміч Каўроў (1912, вёска Пасуддзева, Горацкі павет, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 9 ліпеня 1937) — Герой Савецкага Саюза (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. З 1931 года ў Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся пры баях каля Гвадалахары і Тэруэля. Загінуў у баі 09.07.1937 г. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, малодшаму камандзіру Каўрову Фёдару Кузьмічу 28 кастрычніка 1937[1] пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Фёдара Кузьміча Каўрова названа Сватошыцкая 8-гадовая школа Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўроў Фёдар Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 151.
  • Каўроў Фёдар Кузьміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 255—256.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]