Фікус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фікус
Лісце і плады інжыра
Лісце і плады інжыра (Ficus carica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficus L. (1753)

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19081
NCBI   3493
EOL   60627
GRIN   g:4665
IPNI   327905-2

Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).

Больш за 800 (больш за 2000[4]) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Ficus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 
  4. Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 382. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]