Філафей (Нарко)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філафей

Архіепіскап Берлінскі і Германскі
14 верасня 1971 — восень 1982
Царква Руская праваслаўная царква за мяжой
Папярэднік Аляксандр (Лоўчы)
Пераемнік Марк (Арнт)

Адукацыя
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Дзейнасць дыякан, прэсвітар
Месца працы
Нараджэнне 21 лютага 1905(1905-02-21)
Смерць 24 верасня 1986(1986-09-24) (81 год)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіепіскоп Філафей (свецкае імя: Уладзімір Еўдакімавіч Нарко; 1905, мяст. Ілля, паводле інш. звестак у в. Занарач, Віленская губерня — 24 верасня 1986, Гамбург) — праваслаўны святар, іерарх Беларускай праваслаўнай царквы (БАПЦ), удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст. З 1946 году — іерарх Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, архіепіскап Берлінскі і Германскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўных беларусаў. Бацька Еўдакім Нарко працаваў псаломшчыкам у Ільінскай царкве Віленскай епархіі. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся ў гімназіі Фердынанда Велера ў Вільні. Вытрымаў іспыты за курс сямі класаў. У верасні 1921 г. залічаны ў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Працягваў вучобу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта (1925—1929). У 1-й пал. 1930-х г. пастрыгся ў манахі і прыняў імя Філафей. Жыў у манастыры св. Ануфрыя[ru] ў Яблачыне Варшаўска-Холмскай епархіі. Некаторы час служыў святаром на Галічыне. Магістр багаслоўя (1937). Выкладчык і інспектар Варшаўскай духоўнай семінарыі. Намеснік настаяцеля Варшаўскага кафедральнага сабора. Перад Другой сусветнай вайной жыў у Варшаве, служыў настаяцелем беларускага праваслаўнага прыхода.

Іерархі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: Мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), архіепіскап Філафей (Нарко), епіскап Афанасій (Мартас), архіепіскап Венедыкт (Бабкоўскі)

У гады вайны ўдзельнічаў у аднаўленні і фармаванні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ. Саборам епіскаў БАПЦ 23 лістапада 1941 г. архімандрыт Філафей узведзены ў сан епіскапа. Пад яго ўпраўленне была перададзена Слуцкая епархія, а пазней — Магілёўская і Мсціслаўская. У сакавіку 1942 г. ён стаў заступнікам (намеснікам) мітрапаліта.[1] Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабора (Мінск, 1942). На саборы прызначаны епіскапам Магілеўскім і Мсціслаўскім. Узведзены ў сан архіепіскапа.

З 1944 г. — у эміграцыі. З кан. 1940-х жыў у Германіі. Царкоўная дзейнасць архіепіскапа Філафея ў справе беларускага рэлігійнага жыцця характарызавалася непаслядоўнасцю, што ў выніку прывяло да разрыву з БАПЦ. Разам з 3 іншымі іерархамі епіскапата БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Рускую праваслаўную царкву за мяжой (РПЦЗ). У тым жа 1946 г. прызначаны кіраўніком Гесенскім (пазней — Паўночна-Заходнім) вікарыяцтвам Германскай епархіі РПЦЗ. Архіепіскап Берлінскі і Германскі (з 1971) у юрысдыкцыі РПЦЗ. Па прычыне хваробы ў 1982 г. выйшаў на спачын.

Зноскі

  1. Канфесіі на Беларусі. Мн., 1998. С. 218.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Філафей // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Кіт Б. Філафей // Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей / Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / А. Адзінец. — Мінск: Медысонт, 2007. — 704с., [28]с. іл. — (Бібліатэка Бацькаўшчыны: кн. 11). ISBN 978-985-6530-47-3
  • Шкаровский М. В. Нацистская Германия и Православная Церковь (нацистская политика в отношении Православной Церкви и религиозное возрождение на территории СССР). -М.: Крутицкое подворье; Общество любителей церковной истории, 2002. - С. 521.
  • Митрофан (Зноско-Боровский), епископ. Хроника одной жизни. — М.: Свято-Владимирское братство, 2006. — С. 548—585.
  • Слесарев А. В. Роль архиепископа Филофея (Нарко) (1905—1986) в религиозной и общественно-политической жизни белорусской диаспоры // Вестник Минского городского института развития образования. — 2020. — № 1 (41). — С. 33-41.
  • Корнилов А. А. Гросс-Гессенское викариатство РПЦЗ при архиепископе Филофее (Нарко) 1946—1949 гг // Вестник ПСТГУ. Серия II: История. История Русской Православной Церкви. — 2023. — Вып. 115. — С. 118—130.