Філдсаўская прэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філдсаўскі медаль
Рэверс

Філдсаўская прэмія (англ.: Fields Medal) — міжнародная прэмія і медаль, якія ўручаюцца адзін раз у 4 гады на кожным міжнародным матэматычным кангрэсе двум, тром або чатыром маладым матэматыкам маладзейшым за 40 гадоў (або якія дасягнулі 40-годдзя ў год ўручэння прэміі).

Прыз і медаль названы ў гонар Джона Філдса, які быў прэзідэнтам VII міжнароднага матэматычнага кангрэса, які праходзіў у 1924 годзе ў Таронта, прапанаваў на кожным наступным кангрэсе ўзнагароджваць двух матэматыкаў залатым медалём у знак прызнання іх заслуг.

Філдсаўскі медаль робяць з 14-каратнага золата (583 пробы). На адным баку - надпіс на латыні: «Transire suum pectus mundoque potiri» («Перасягнуць сваю чалавечую абмежаванасць і заваяваць Сусвет») і выява Архімеда. А на абароце: «Congregati ex toto orbe mathematici ob scripta insignia tribuere» («Матэматыкі, якія сабраліся з усяго свету, ўшаноўваюць выдатны ўклад у спазнанне»).

Сума грашовай прэміі адносна невялікая - 15 000 канадскіх долараў.

Першыя два медалі былі ўручаны ў 1936 годзе на X Кангрэсе ў Осла. З 1966 года (кангрэс у Маскве) максімальная колькасць медалёў павялічана да чатырох за кангрэс. У 2002 годзе (кангрэс у Пекіне) былі ўручаны два медалі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі