Філон Александрыйскі
| Філон Александрыйскі | |
| Philon Alexandreos | |
| Школа/традыцыя: |
александрыйская школа |
|---|---|
| Аказалі ўплыў: |
платанізм, стаіцызм |
| Паслядоўнікі: | |
Філон Александрыйскі (21 або 28 да н.э. — 41 або 49), антычны філосаф-эклектык, прадстаўнік іудзейска-грэчаскай філасофіі ў Аляксандрыі (Егіпет).
Лічыў Біблію крыніцай і крытэрыем не толькі рэлігійнай, але і ўсякай іншай ісціны, а Майсея сапраўдным выразнікам боскага адкрыцця. Бог у Філона выступае адзінай актыўнай і вечнай сілай свету. Ідэі Філона шмат у чым адрозніваліся ад хрысціянскіх, але ў цэлым яны былі блізкі да хрысціянства і таму забяспечылі Філону надзвычайную папулярнасць у патрыстыцы. Хрысціянства адчула моцны ўплыў яго александрыйскай школы. На 1-ым усяленскім саборы (325, Нікея) філасофскае вучэнне Філона было адхілена як паганскае і пантэістычнае, аднак яно адыграла важную ролю прамежкавага звяна паміж паганствам і хрысціянствам.
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.140. ISBN 5-343-00151-3.