Філёўская лінія
Філёўская лінія Маскоўскага метрапалітэна (раней мала назву Арбацка-Філеўская) адзіная лінія, пасля Бутаўскай лініі лёгкага метро, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласць - 14,9 км. Колькасць станцый - 13.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Участак паміж станцыямі "Вуліца Камінтэрна" - "Смаленская" пачаў дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Метрапалітэна. У 1937 быў пабудаваны ўчастак паміж станцыямі "Смаленская" і "Кіеўская", які ўключаў у сабе Смаленскі метрамост. Да 1938 года дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўключала ў сабе станцыі: "Кіеўская", "Смаленская", "Арбацкая", "Вуліца Камінтэрна", "Плошча Рэвалюцыі" і станцыю "Курская".
Пад час вайны перагон "Арбацкая"-"Смаленская" быў пашкоджаны. У 1953 годзе ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладвання. Аднак участак "Калінінская" - "Кіеўская" адкрываецца 7 лістапада 1958 года разам з наземным участкам "Кіеўская" — "Кутузаўская". Праз год адкрываецца станцыя "Філі"
- У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход - да станцыі "Піянерская", а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі "Маладзёжная".
- У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага метрамоста на некалькі месяцаў зноў быў зачынены ўчастак "Калінінская" — "Кіеўская", цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да "Кіеўскай".
- У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на ўчастку "Маладзёжная" — "Крылацкае". Станцыя "Крылацкае" планавалася як часовая канцавая станцыя.
- У 1990 годзе станцыя "Калінінская" перайменоўваецца, спачатку ў "Ваздвіжанку"(рус.: Воздвиженка), а пасля ў "Аляксандраўскі Сад".
- У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаванне да Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра са станцыяй "Дзелавы Цэнтр".
- У 2006 годзе ўчастак падаўжаецца да станцыі "Міжнародная". Пасля завяршэння будаўніцтва станцыі "Страгіно", у студзені 2008 года, станцыі "Крылацкае" і "Маладзёжная" адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца "Кунцаўская", якая з'яўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэння якой на "Кунцаўскай" пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.
Дэпо і цягнікі [правіць]
Дэпо, якія абслугоўваюць лінію [правіць]
- "ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг.
- "ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.
Колькасць вагонаў у цягніку [правіць]
Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі [правіць]
- А/Ам, Б/Бм — 1935—1953 гг.
- В4 — 1958—1964 гг.
- Д — 1961—1992 гг.
- Е — 1986—2007 гг.
- Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 - з 1986 г.
- "Русіч" 81-740А/741А — у 2005 - 2006 гг.
- "Русіч" 81-740.1/741.1 — з 2005 г.
У сеціве [правіць]
| Лініі Маскоўскага метрапалітэна | |||||||||||||||||||||||
| 1 | Сакольніцкая | 2 | Замаскварэцкая | 3 | Арбацка-Пакроўская | 4 | Філёўская | ||||||||||||||||
| 5 | Кальцавая | 6 | Калужска-Рыжская | 7 | Таганска-Краснапрэсненская | 8 | Калінінская | ||||||||||||||||
| 9 | Серпухоўска-Ціміразеўская | 10 | Люблінска-Дзмітраўская | 11 | Кахоўская | 12 | Сонцаўская | ||||||||||||||||
| Лініі лёгкага метро | |||||||||||||||||||||||
| Л1 | Бутаўская | ||||||||||||||||||||||
