Філіпа Ліпі
| Філіпа Ліпі | |
Аўтапартрэт Філіпа Ліпі, дэталь фрэскі ў Спалецкім саборы |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Filippo Lippi |
|---|---|
| Дата нараджэння: |
каля 1406 |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Фра Філіпа Ліпі (італ. Fra Filippo Lippi, 1406-1469) — фларэнтыйскі жывапісец, адзін з найслынных майстроў ранняга італьянскага Адраджэння.
Біяграфія [правіць]
Філіпа Ліпі (па бацьку - Філіпа ды Тамаза) нарадзіўся ў Фларэнцыі, як мяркуюць, 8 кастрычніка 1406 года, у сям'і беднага мясніка. У раннім дзяцінстве страціў бацькоў і застаўся на апецы цёткі, ад якой некаторы час быў узяты на выхаванне, з літасці, браціяй манастыра дэль-Кармінэ, дзе ў 15 гадоў прыняў зарок манаства («фра» - скарачэнне ад італ. Frate, г.зн. брат). Як мастак развіўся пад уплывам Мазаліна і Мазача; на яго мастацкую адукацыю таксама паўплываў Фра Анджэліка Ф'езольскі.
Кінуўшы ў 1431 манастырскае жыццё, Ліпі працягваў, аднак, насіць манаскую вопратку. Старадаўнія біёграфы распавядаюць, быццам ён быў захоплены ў Анкона берберыйскімі піратамі, вывезены імі ў Афрыку і правёў там некалькі гадоў у рабстве. І быццам Ліпі так уразіў гаспадара сваім мастацтвам, што той адпусціў яго на волю. Аднак гэта паданне не пацвярджаецца дакументамі.
Але не падлягае сумневу іншы эпізод у жыцці Ліпі - выкраданне ім у 1456 г. з жаночага манастыра ў Прата маладой манашкі Лукрэцыі Буці і жаніцьба на ёй, з прычыны якой яму прыйшлося выпрабаваць шмат непрыемнасцяў і трывог, пакуль папа, па хадайніцтве Козіма Медычы, не вызваліў мужа і жонку ад манаскага зароку і не прызнаў іх шлюб законным. Аднак і пасля таго, нягледзячы на сваю гучную вядомасць, Ліпі не ведаў спакою і па прычыне свайго бязладнага жыцця і марнатраўнасці быў пераследуем крэдыторамі.
Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, некаторы час у Падуі (1434), у Прата (1453-65) і нарэшце ў Спалета, дзе і памёр 9 кастрычніка 1469 г.
Быў настаўнікам Сандра Бацічэлі.
Галерэя [правіць]
-
Дабравешчанне. 1450. Старая пінакатэка. Мюнхен
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпа Ліпі- Фра Філіпа Ліпі на artcyclopedia.com
- Фра Філіпа Ліпі (1406—1469) на style-epohi.ru