Філіп Ар'ес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп Ар'ес
фр.: Philippe Ariès
Дата нараджэння:

21 ліпеня 1914({{padleft:1914|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})

Месца нараджэння:

Блуа

Дата смерці:

8 лютага 1984({{padleft:1984|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (69 гады)

Месца смерці:

Парыж

Краіна:

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Навуковая сфера:

гісторыя

Філіп Ар'ес (фр.: Philippe Ariès, 21 ліпеня 1914, Блуа — 8 лютага 1984, Парыж) — французскі гісторык, медыевіст, прадстаўнік школы «Аналаў».

Аўтар прац па гісторыі штодзённасці, сям'і і дзяцінства. Прадметам яго найбольш вядомай кнігі «Чалавек перад тварам смерці» з'яўляецца гісторыя адносін да смерці ў еўрапейскім грамадстве. Аўтар прац, прысвечаных дзяцінству, дзіцяці і стаўленні да яго пры «старым парадку», пераважна ў XVI—XVIII стст. У сваіх працах паказаў, што і стаўленне да дзяцінства і ўспрыманне смерці сутнасць важныя прадметы гістарычнага аналізу.

Сваі раннія працы прысвячаў гістарычнай дэмаграфіі, у далейшым далучыўся да распрацоўкі праблематыкі гісторыі менталітэту. У яго паспяховых на інтэрнацыянальным узроўні, аднак і даволі спрэчных манаграфіях даследаваў таксама гісторыю дзяцінства і гісторыю смерці. Разам з Жоржам Дзюбі і Полем Венье ажыццявіў выданне 5-і томнай «Гісторыі прыватнага жыцця».

Асоба[правіць | правіць зыходнік]

Ар'ес займаў унікальную пазіцыю ў свеце французскіх інтэлектуалаў. Большую частку жыцця ён не меў акадэмічнага статусу: амаль сорак гадоў ён працаваў на кіруючай пасадзе ў дэпартаменце, які займаецца імпартам у Францыю трапічнай садавіны. У прыватнасці, ён унёс уклад у тэхнічнае і інфармацыйнае пераўзбраенне службы імпарту. Сам сябе Ар'ес называў «нядзельным гісторыкам», маючы на ўвазе, што ён працуе над гістарычнымі працамі ў хвіліны адпачынку ад асноўнага месца службы. Так завецца яго аўтабіяграфічная кніга, выдадзеная ў 1980 г. (Un historien du dimanche). Пры жыцці Ар'ес яго працы былі значна больш вядомыя ў англамоўным свеце (перакладаліся на англійскую мову з 1960-х гадоў), чым у самой Францыі. Толькі ў 1978 годзе ён атрымаў запозненае акадэмічнай прызнанне і пост у Вышэйшай школе сацыяльных навук, дырэктарам якой Быў гісторык Франсуа Фюрэ.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Les traditions sociales dans les pays de France, Editions de la Nouvelle France, 1943.
  • Histoire des populations françaises et de leurs attitudes devant la vie depuis le XVIIIe siècle, Self, 1948.
  • Attitudes devant la vie et devant la mort du XVIIe au XIXe siècle, quelques aspects de leurs variations, INED, 1949.
  • Sur les origines de la contraception en France, Extrait de Population. No 3, juillet-septembre 1953, pp 465–472.
  • Le Temps de l'histoire, Éditions du Rocher, 1954.
  • Deux contributions à l'histoire des pratiques contraceptives, Extrait de Population. N ̊ 4, octobre-décembre 1954, pp 683–698.
  • L'enfant et la vie familiale sous l'Ancien régime, Plon, 1960.
  • Essais sur l'histoire de la mort en Occident : du Moyen Âge à nos jours, Seuil, 1975.
  • L'Homme devant la mort, Seuil, 1977.
  • Un Historien du dimanche (en collaboration avec Michel Winock), Seuil, 1980.
  • Images de l'homme devant la mort, Seuil, 1983.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), 5 tomes: I. De l'Empire romain à l'an mil; II. De l'Europe féodale à la Renaissance; III. De la Renaissance aux Lumières; IV. De la Révolution à la Grande guerre; V. De la Première Guerre mondiale à nos jours, Seuil, 1985-1986-1987.
  • Essais de mémoire : 1943—1983, Seuil, 1993.
  • Le présent quotidien, 1955—1966 (Recueil de textes parus dans La Nation française entre 1955 et 1966), Seuil, 1997.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), le Grand livre du mois, 2001.