Філіп Леклерк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жак Філіп Леклерк
Philippe Leclerc de Hauteclocque
Жак Філіп Леклерк
Леклерк у 1943 годзе
сцяг
2-і вярхоўны камісар Французскага Індакітая
5 — 31 кастрычніка 1945 года
Папярэднік: Жан Седзіль
Пераемнік: Жорж д' Аржэнліе
 
Нараджэнне: 22 лістапада 1902(1902-11-22)
Белуа-Сен-Леанар, Францыя
Смерць: 28 лістапада 1947(1947-11-28) (45 гадоў)
Бешар, Алжыр
 
Ваенная служба
Гады службы: 19241947
Прыналежнасць: Flag of France.svg Францыя
Званне: Маршал Францыі (пасмяротна)
Бітвы: Другая сусветная вайна
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Кавалер французскага ордэна Вызвалення Ваенны медаль, Францыя
Ваенны крыж 1939—1945, Францыя Ваенны крыж замежных тэатраў ваенных дзеянняў, Францыя
Медаль Супраціўлення з разеткай (Францыя)
Каланіяльны медаль, Францыя
Памятны медаль Добраахвотнай службы ў руху «Свабодная Францыя»
Памятны медаль вайны 1939—1945, Францыя
Медаль «За ўцёкі з палону» (Францыя)
Рыцар-камандор найшаноўнага ордэны Лазні
Кавалер ордэна «За выбітныя заслугі»
Камандор ордэна Кароны
Бельгійскі Ваенны крыж 1940 Ордэн Белага льва 3 ступені Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
Вялікая стужка Каралеўскага ордэна Камбоджы
Вялікая стужка ордэна Мільёна сланоў і белага парасоніка
Вялікі крыж ордэна Дубовай кароны
Ваенны Крыж, Люксембург
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Вялікая стужка ордэна Славы
Ордэн «Легіён пашаны» ступені генерала
Сярэбраная зорка, ЗША
Бронзавая зорка, ЗША
Прэзідэнцкая падзяка падраздзяленню (армія ЗША)

Жак Філіп Леклерк (поўнае імя Жак Філіп Леклерк, граф дэ Атклок, фр.: Philippe Leclerc, comte de Hauteclocque, /ləklɛʁ də otklok/; 22 лістапада 1902, Белуа-Сен-Леанар, Францыя — 28 лістапада 1947, Бешар, Алжыр) — французскі генерал часоў Другой сусветнай вайны, маршал Францыі (1952, пасмяротна).

Биография[правіць | правіць зыходнік]

Жак Філіп Леклерк, 1943 год

З арыстакратычнага графскага роду, вядомага з XIII стагоддзя. Прамыя продкі роду Атклокаў удзельнічалі ў Крыжовых паходах, бітве пры Фантэнуа, Напалеонаўскіх войнах. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1924). Службу пачаткаў у 5-м кірасірскім палку ў Мозелі, затым быў пераведзены ў 8-ы полк спагі ў Марока.

Пазней служыў інструктарам афіцэрскай школы і ў складзе 1-га афрыканскага конна-егерскага палка. Пасля пачатку вайны ў верасні 1939 года быў адкліканы ў Францыю.

У складзе «Змагарнай Францыі», як і шматлікія камандзіры, чые сем'і засталіся ў акупаванай Францыі, выкарыстоўваў псеўданім — «Леклерк», пасля вайны далучаны да сапраўднага прозвішча. У снежні 1942 — студзені 1943 гадоў правёў французскія войскі ад возера Чад да Трыпалі, для ўдзелу злучэнняў у Туніскай кампаніі.

У 1944 годзе камандаваў французскімі войскамі падчас высадкі саюзнікаў у Нармандыі.

У 1945 годзе быў адпраўлены ў Індакітай, але неўзабаве падаў у адстаўку, нездаволены дзяржаўнай падтрымкай яго баявых аперацый супраць В'етміня.

У 1947 годзе, інспектуючы французскія часткі ў Паўночнай Афрыцы, разбіўся на самалёце над Алжырам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1952 годзе пасмяротна атрымаў званне Маршала Францыі.
  • Кавалер Вялікага Крыжа ордэны Ганаровага легіёна.
  • Кампаньён ордэна Вызвалення
  • Ваенны медаль
  • Ваенны крыж 1939—1945
  • Медаль Супраціўлення з разеткай
  • Каланіяльны медаль з планкамі: «Maroc», «Fezzan», «Koufra», «Tripolitaine», «Tunisie», «Extrême-Orient»
  • Сярэбраная зорка (ЗША)
  • Ордэн «За выбітныя заслугі» (Вялікабрытанія)
  • Камандор ордэна Кароны (Бельгія)
  • Ваенны крыж (Бельгія)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]