Філіп дэ Валуа, герцаг Арлеанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп Арлеанскі
фр.: Philippe d'Orléans
Blason Philippe de France (1336-1375) duc d'Orléans.svg
Герб Філіпа дэ Валуа, герцага Арлеанскага
сцяг
герцаг Арлеанскі
1344 — 1376
Папярэднік: каралеўскі дамен
Пераемнік: каралеўскі дамен
 
Нараджэнне: 1 ліпеня 1336({{padleft:1336|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Венсен, Францыя
Смерць: 1 верасня 1376({{padleft:1376|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (40 гады)
Арлеан, Францыя
Род: Валуа
Бацька: Філіп VI Валуа
Маці: Жанна Бургундская
Жонка: Бланка Французская
Дзеці: пазашлюбны сын

Філіп дэ Валуа (Філіп Арлеанскі) (фр.: Philippe d'Orléans, 1 ліпеня 1336, Венсен — 1 верасня 1376, Арлеан) — першы герцаг Арлеанскі з 1344 года, герцаг Турэньскі з 1360 года, граф дэ Валуа з 1344 года, граф дэ Бамон-ле-Рожы з 1345 года, чацвёрты сын караля Францыі Філіпа VI Валуа і Жанны Бургундскай. Малодшы брат французскага караля Жана II Добрага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1344 годзе 8-гадовы Філіп быў прызначаны сваім бацькам, каралём Францыі Філіпам VI Валуа, першым герцагам Арлеанскім. Акрамя гэтага, насіў тытулы герцага дэ Турэнь, графа дэ Валуа і дэ Бамон-ле-Ражэ.

19 верасня 1356 года герцаг Філіп Арлеанскі ўдзельнічаў у знакамітай бітве з англічанамі пры Пуацье, дзе камандаваў другой лініяй французскай арміі. Пасля разгрому свайго атрада атуліўся за атрадамі трэцяй лініі, якой камандаваў кароль Францыі Жан Добры. Удзельнічаў у паседжаннях Генеральных штатаў, пакуль кароль знаходзіўся ў палоне ў Англіі.

1 верасня 1376 года 40-гадовы герцаг Філіп Арлеанскі сканаў у Арлеане. Яго ўладанні перайшлі да французскай кароны.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

18 студзеня 1345 года 8-гадовы Філіп Арлеанскі ажаніўся з 16-гадовай Бланцы Французскай (1 красавіка 1328 — 8 студзеня 1392), графіні дэ Бамон-ле-Ражэ, малодшай (трэцяй) дачкі караля Францыі Карла IV Прыгожага і Жанны д’Эўро. Законных дзяцей не пакінуў.

Пазашлюбны сын - Луі (пам. 27 сакавіка 1397), бастард Арлеанскі, біскуп Пуацье і Бавэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — С. 453. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9