Філіп I, герцаг Пармскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп I
Felipe I de Borbón'
Філіп I
Coat of Philip, Duke of Parma as Spanish Infante.svg
сцяг
герцаг Пармскі
сцяг
1748 — 1765
Папярэднік: Марыя Тэрэзія Аўстрыйская
Пераемнік: Фердынанд I
 
Нараджэнне: 15 сакавіка 1720({{padleft:1720|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})
Мадрыд, Іспанія
Смерць: 18 ліпеня 1765({{padleft:1765|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (45 гадоў)
Алесандрыя, Італія
Род: Бурбоны
Бацька: Філіп V
Маці: Ізабела Фарнезэ
Жонка: Марыя Луіза Елізавета Французская

Філіп I (ісп.: Felipe I de Borbón; 15 сакавіка 1720 — 18 ліпеня 1765) — іспанскі інфант, герцаг Пармскі, П'ячэнцскі і Гуастальскі (1748—1765) з дынастыі Бурбонаў. Сын караля Іспаніі Філіпа V і яго другой жонкі Ізабелы Фарнезэ. Заснавальнік Пармскай лініі Бурбонаў.

Маці Філіпа, Ізабела Фарнезэ, была адзіным дзіцем герцага Пармы і П'ячэнцы Адаарда II, і ўзяўшы шлюб, яна перадала правы на пармскі прастол іспанскім Бурбонам. У 1731 годзе герцагам Пармы і П'ячэнцы стаў старэйшы брат Філіпа дон Карлас, але ў 1735 годзе, пасля Вайны за польскую спадчыну, ён абмяняў герцагства з Габсбургамі на Неапаль і Сіцылію. Але паводле Аахенскага міру 1748 года Аўстрыя страціла Парму і П'ячэнцу і княства Гуастала. Герцагскі тытул вярнуўся да Бурбонаў і яго атрымаў дон Філіп. Ён стаў заснавальнікам лініі Пармскіх Бурбонаў.

Пасля некалькіх гадоў вайны герцагства было ў сумным становішчы, і каб падняць эканоміку Філіп I прызначыў міністрам Гіёма дзю Тыё. У 1768 годзе герцаг выгнаў езуітаў з Пармы і абвясціў канфіскацыю маёмасці каталіцкай царквы. Ён падтрымліваў развіццё навучання, адкрыў публічныя школы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1739 годзе Філіп ажаніўся з Луізай Елізаветай Французскай (17271759), дачкой Людовіка XV і Марыі Ляшчынскай. Дзеці:

Памёр Філіп I 18 ліпеня 1765 года ў Алесандрыі, куды суправаджаў на вяселле сваю дачку Марыю Луізу. Яго спадчыннікам стаў сын Фердынанд I.