Філіп III Іспанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп III
Felipe III
Філіп III
сцяг
2-гі кароль Іспаніі
13 верасня 1598 — 31 сакавіка 1621
Папярэднік: Філіп II
Пераемнік: Філіп IV
Кароль Партугаліі
1598 — 1621
(пад імем Філіп II)
Папярэднік: Філіп II
Пераемнік: Філіп IV
 
Нараджэнне: 14 красавіка 1578(1578-04-14)
Мадрыд, Іспанія
Смерць: 31 сакавіка 1621(1621-03-31) (42 гады)
Мадрыд, Іспанія
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Філіп II
Маці: Ганна Аўстрыйская
Жонка: Маргарыта Аўстрыйская

Філіп III (ісп.: Felipe III, 14 красавіка 1578, Мадрыд — 31 сакавіка 1621, там жа) — кароль Іспаніі, кароль Партугаліі і Алгарвэ (як Філіп II, парт.: Filipe II) з 13 верасня 1598 года.

Сын і пераемнік Філіпа II, першы з няздольных каралёў, якія давялі Іспанію да крайняга ўнутранага заняпаду і знешняга палітычнага бяссілля. Інертны і забабонны, Філіп акружыў сябе бяздарнымі міністрамі, якія думалі толькі пра сваё ўзбагачэнне за кошт казны і народа. Найбольшым уплывам карыстаўся герцаг Лерма, надзелены шырокімі паўнамоцтвамі, які адрозніваўся бязмерным славалюбствам, але не меў здольнасцей дзяржаўнага чалавека.

Велізарны дзяржаўны доўг (больш 140 млн дукатаў), пераняты Філіпам ад бацькі, паступова ўзрастаў, тым часам як крыніцы прыбыткаў усё больш вычэрпваліся, народ бяднеў з прычыны благой адміністрацыі і вымагальніцтваў фіскальных чыноўнікаў, а двор патанаў у вар'яцкай раскошы. У 1612 годзе агульная сума прыбыткаў з усіх велізарных уладанняў іспанскай кароны не перавышала 27 411 415 дукатаў.

Моцным ударам для дабрабыту Іспаніі і ў той жа час адным з самых змрочных праяў фанатызму быў дэкрэт 22 верасня 1609 года (выдадзены пад уплывам архібіскупа валенсійскага Рыберы) пра выгнанне з Іспаніі марыскаў: ён пазбавіў краіну паўмільёна працавітага і заможнага насельніцтва маўрытанскага паходжання, каталіцкая прававернасць якога была пастаўлена пад падазрон. Выгнанню папярэднічаў каралеўскі мемарандум 1600 года аб перавазе чысціні крыві перад высакароднасцю паходжання. У 1619 годзе з краіны былі выгнаны цыгане.

У вядомых мемуарах маршала Басамп'ера расказаны анекдот, які высмейвае іспанскі этыкет, пра тое, што нібы Філіп III памёр, учадзеўшы ля каміна, бо прыдворныя не змаглі своечасова адшукаць адзінага гранда, які меў права рухаць крэсла караля.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1599 годзе Філіп III ажаніўся з Маргарытай Аўстрыйскай (15841611), сястрой імператара Фердынанда II. Яна нарадзіла яму восем дзяцей:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Florencio Janer, «Condicion social de los Moriscos de España: causas de su expulsion, y consecuencias que esta produjo con el orden economico y politico» (Мадр., 1857);
  • Danvila у Collado, «La expulsion de los morisco s españoles» (Мадр., 1889);
  • F. Picatoste, «Estudios sobre la grandeza y decadencia de España» (Мадр., 1887);
  • A. Canovas del Castillo, «История упадка Испании со времени вступления на престол Ф. III до смерти Карла III».
Папярэднік:
Філіп II (I)
Кароль Іспаніі,
кароль Партугаліі
(як Філіп II)

15981621
Пераемнік:
Філіп IV (III)
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).