Філіп IV, кароль Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп IV
Felipe IV
Philip IV of Spain.jpg
партрэт працы Дыега Веласкеса, 1656
Escudo de Armas de Felipe II a Carlos II.svg
сцяг
3-ці кароль Іспаніі
31 сакавіка 1621 — 17 верасня 1665
Папярэднік: Філіп III
Пераемнік: Карл II
Кароль Партугаліі
31 сакавіка 1621 — 1 снежня 1640
(пад імем Філіп III)
Папярэднік: Філіп II
Пераемнік: Жуан IV
 
Нараджэнне: 8 красавіка 1605({{padleft:1605|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
Вальядалід, Іспанія
Смерць: 17 верасня 1665({{padleft:1665|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (60 гады)
Мадрыд, Іспанія
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Філіп III
Маці: Маргарыта Аўстрыйская
Жонка: Ізабела Бурбонская
Марыяна Аўстрыйская

Філіп IV (ісп.: Felipe IV, 8 красавіка 1605, Вальядалід — 17 верасня 1665, Мадрыд) — кароль Іспаніі з 31 сакавіка 1621 года, кароль Партугаліі і Алгарвэ з 31 сакавіка 1621 па 1 снежня 1640 года, як Філіп III, парт.: Filipe III. З дынастыі Габсбургаў.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Сын і пераемнік Філіпа III, уступіў на прастол 16-летнім юнаком (1621) і, падобна бацьку, не меў ні жадання, ні здольнасці да дзяржаўнай дзейнасці. Цалкам адданы прыемнасцям прыдворнага жыцця, ён усклаў увесь цяжар кіравання дзяржавай на свайго ўлюбёнца, графа-герцага Аліварэс, чалавека ўладалюбівага, сквапнага і мсцівага. Двор патанаў у раскошы, народ знаходзіўся ў самым бядотным становішчы; усёмагутнае чынавенства паралізоўвала грамадскую самадзейнасць; духавенства са сваімі прывілеямі, багаццямі, невуцтвам і коснасцю з'яўлялася ворагам і тормазам разумовага і эканамічнага прагрэсу краіны.

Некалі магутная манархія хутка разлагалася знутры і звонку. Войны з Галандыяй прывялі да канчатковага прызнання яе незалежнасці ад Іспаніі (Вестфальскі мір, 1648). Вайна з Францыяй скончылася Пірэнейскім мірам (1659), па якім Іспанія пазбавілася Русільёна і Артуа.

Дэспатычнае кіраванне Філіпа IV выклікала цэлы шэраг народных паўстанняў у розных частках манархіі, якія не жадалі падпарадкавацца кастыльскаму заканадаўству і адстойвалі свае фуэрасы. Для абароны іх амаль адначасова ўзяліся за зброю каталонцы і партугальцы (1640): першыя абвясцілі сваім каралём Людовіка XIII Французскага, а апошнія — герцага Браганскага, які прыняў імя Жуана IV. Але адлучылася ад Іспаніі толькі Партугалія; каталонцы, абураныя гвалтоўнасцю дзеянняў французаў, засталіся ў іспанскім падданстве, пасля таго як Філіп IV пацвердзіў іх фуэрасы. Спробы адлучыцца ад Філіпа IV, акрамя таго, мелі месца і ў Андалусіі (змова герцага Медына-Сідоніа), і ў Сіцыліі (паўстанне ў Палерма, 1647), і ў Неапалі (паўстанне Мазаніела), і ў Сардзініі, і ў Мілане.

Гістарыёграфам пры Філіпе IV быў вядомы пісьменнік і драматург Хуан дэ Сабалета.

Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

18 кастрычніка 1615 года Філіп IV ажаніўся з Ізабелай Бурбонскай (16021644).

Дзеці Філіпа IV ад першага шлюбу:

  • Марыя Маргарыта (14 жніўня 1621 — 15 жніўня 1621)
  • Маргарыта Марыя Каталіна (25 лістапада 1623 — 22 снежня 1623)
  • Марыя Эўхенія (21 лістапада 1625 — 21 ліпеня 1627)
  • Ізабель Марыя Тэрэза (31 кастрычніка 1627 — 1 лістапада 1627)
  • Бальтазар Карлас (17 кастрычніка 1629 — 9 сакавіка 1646), спадчыннік прастола, памёр ва ўзросце 16 гадоў
  • Францыска Фернанда (12 сакавіка 1634 — 12 сакавіка 1634)
  • Марыя Ганна Антонія (17 студзеня 1636 — 5 снежня 1636)
  • Марыя Тэрэзія (10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — каралева Францыі, жонка Людовіка XIV

Другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт караля Філіпа IV, Дыега Веласкес, Музей Прада (Мадрыд)

8 лістапада 1649 года Філіп IV ажаніўся з Марыянай Аўстрыйскай (16341696). Жаніцьба была абумоўлена смерцю яго адзінага сына і спадчынніка прастола Бальтазара Карласа. Бальтазар Карлас памёр неўзабаве пасля таго, як з імператарам Фердынандам III была дасягнута дамоўленасць, што ён возьме ў жонкі яго дачку Марыяну. 42-летні Філіп IV вырашыў жаніцца на нявесце свайго памерлага сына, хоць яна была яго пляменніцай, і ёй у тую пару было ўсяго 13 гадоў. Марыяна прыбыла ў Мадрыд увосень 1649 года, да моманту шлюбнай цырымоніі ёй было 15 гадоў.

Хоць у Філіпа IV былі здаровыя дзеці ад мэтрэс, яго дзеці ад Марыяны з'яўляліся на святло мёртванароджанымі або паміралі неўзабаве пасля нараджэння. Пасля 12 гадоў шлюбу толькі дачка Маргарыта была адзіным дзіцем, якое выжыла; яна пасля выйшла замуж за свайго дзядзьку Леапольда I.

Спадчыннік з'явіўся на святло 6 лістапада 1661 года. Карл II быў з нараджэння слабым і хворым. Па ім было відаць, да чаго прывяла традыцыя дынастыі Габсбургаў выбіраць сабе пару сярод блізкіх сваякоў. У той час як звычайны чалавек у пятым пакаленні мае 32 розных продка, у Карла II па прычыне блізкароднасных шлюбаў у родзе іх было толькі 10, і 7 з яго 8 прадзядоў і прабабак пайшлі ад Хуаны I Вар'ятка.

Дзеці Філіпа IV ад другога шлюбу:

Акрамя таго, у Філіпа IV быў пазашлюбны сын Хуан Хасэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
  • Novoa, «Historia de Felipe IV» (ed. de Canovas del Castillo, M., 1879);
  • A. de Castro, «El conde, duque de Olivares y el rey Felipe IV» (Кадикс, 1846);
  • A. Canovas del Castillo, «Estudios del reinado de Felipe IV» (2 т., Мадр., 1888—89).
Папярэднік:
Філіп III
Кароль Іспаніі
1621-1665
Пераемнік:
Карл II
Папярэднік:
Філіп II
Кароль Партугаліі
(як Філіп III)

1621-1640
Пераемнік:
Жуан IV