Філіп VI, кароль Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філіп VI
ісп.: Felipe VI
Felipe VI, King of Spain.jpg
сцяг
22-і Кароль Іспаніі
сцяг
з 19 чэрвеня 2014[1]
Папярэднік: Хуан Карлас I
Пераемнік: Леанор
 
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 30 студзеня 1968({{padleft:1968|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (46 гадоў)
Мадрыд, Іспанія
Дынастыя: Бурбоны
Бацька: Хуан Карлас I
Маці: Сафія Грэчаская
Жонка: Летысія, прынцэса Астурыйская
Дзеці: Інфанта Леанор,
Інфанта Сафія
 
Ваенная служба
Род войск: Escudo del Ejército de Tierra.svg Армія
Emblem of the Spanish Air Force.svg Авіяцыя
Emblem of the Spanish Navy.svg Флот
Званне: падпалкоўнік арміі і авіяцыі,
капітан фрэгата флоту[2]
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Order of the Golden Fleece Rib.gif ESP Charles III Order CROSS.svg Кавалер ордэна Калатравы
Кавалер ордэна Мантэзы Кавалер ордэна Сант'яга Кавалер ордэна Алькантара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ваенных заслуг, Белы дывізіён
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ваенна-марскіх заслуг (Белы дывізіён)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ваенна-паветраных заслуг (Белы дывізіён)
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер Вялікага крыжа ордэна святога Бенедыкта Авіскага
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Мая
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікая зорка ордэна Адраджэння
Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Кедра
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Вялікі крыж ордэна Ацтэкскага арла
Вялікі крыж ордэна Васка Нуньеса дэ Бальбоа
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Ro3osr.gif
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»

Філіп VI 30 студзеня 1968, Мадрыд — Кароль Іспаніі, які ўступіў на трон пасля адрачэння свайго бацькі, караля Хуана Карласа I, 19 чэрвеня 2014. З 1977 па 2014 — наследнік іспанскага прастола, прынц Астурыйскі, Жыронскі, Віянскі, граф Серверскі, сеньор Балагер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў клініцы Nuestra Señora de Loreto у Мадрыдзе 30 студзеня 1968 года. На момант нараджэння Філіпа яго бацькі ўжо мелі двух дачок: інфанту Алену (н. 20 снежня 1963) і інфанту Крысціну (н. 13 чэрвеня 1965). Пасля нараджэння Феліпе атрымаў тытул інфанта. Ён быў ахрышчаны ў палацы Сарсуэла каля Мадрыда. Хроснымі бацькамі інфанта сталі яго дзед Граф Барселонскі Хуан дэ Бурбон і прабабуля каралева Вікторыя Яўгенія.

Са дня абвяшчэння каралём свайго бацькі (22 лістапада 1975 года) інфант Феліпэ стаў наследнікам прастола, а 1 лістапада 1975 года атрымаў тытулы Прынца Астурыйскага, Прынца Жэронскага і Прынца Віанскага. 30 студзеня 1986 года, ў дзень свайго 18-годдзя. Феліпэ прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі і каралю ў іспанскім парламенце, цалкам прыняўшы на сабе ролю спадкаемцы іспанскай кароны.

2 чэрвеня 2014 года прэмьер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што «Яго вялікасць кароль Хуан Карлас адмовіцца ад прастола на карысць свайго сына, прынца Феліпэ»[3], адзначыўшы, што «у адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі, трэба прыняць спецыяльны закон, які дазволіць узысці на трон наследнаму прынцу Феліпэ» і «іспанскі парламент у хуткім часе адобрыць дадзены закон і абвесціць прынца Феліпэ каралём Іспаніі»[4].

На 19 чэрвеня прызначана цырымонія ўступлення на прастол у якасці новага караля Іспаніі пад імём Філіпа VI[5]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Інфант Фелипэ скончыў сярэднюю школу «Санта Марыя дэ лос Росалес» (Santa Maria de los Rosales) у Мадрыдзе у 1984 годзе.

Потым ён правёў год у Канадзе ў школе Lakefield college school

З кастрычніка 1985 года па чэрвень 1988 вучыўся ў Ваеннай акадэміі ў Сарагосе, у школе ВМС у Марыне і ў Акадэміі ВПС у Сан-Хаўеры.

З кастрычніка 1988 па чэрвень 1993 года вывучаў дрыпрудэнцыю і эканоміку ў Мадрыдскім аўтаномным універістэце.

У мае 1995 года атрымаў дыплом магістра ў галіне міжнародных адносін Джаржтаўнскага ўніверсітэта (ЗША).

Удзел у алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Быў членам алімпійскай зборнай Іспаніі па паруснаму спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне. прыймаў удзел у цырымоніі адкрыцця ў якасці сцяганосца іспанскай зборнай. Падчас спаборніцтва трохместных лодак заняў шостае месца, быў узнагароджаны алімпійскім дыпломам. Яго бацька, маці і малодшая сястра інфанта Крысціна таксама ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у парусным спорце, але пры гэтым Феліпэ дасягнуў найвышэйшага ў сям'і выніка: Хуан Карлас заняў 15-е месца ў 1972 годзе ў Мюнхене а інфанта Крысціна была 20-ай у 1988 годзе ў Сеуле. У 1960 годзе каралева Сафія удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Мае ваенныя званні: падпалкоўнік (сухапутныя войскі і Авяцыі, капітан 2-га ранга (ВМФ). Мае кваліфікацыю пілота верталёта арміі авіяцыі і флота. Уваходзіць у склад 402-а эскадрона Ванна-паветраных сіл Іспаніі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Іспанскі каралеўскі дом
Coat of Arms of Spanish Monarch.svg

Яго Вялікасць Кароль
Яе Вялікасць Каралева

Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
Яе Вялікасць Каралева донья Сафія

Пашыраны склад дому

Феліпэ жанаты, яго жонка — Летысія, каралева Іспаніі, народжаная Летысія Орціс Раксалана. Мае двух дачок: інфанту Леанор і інфанту Сафію.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]