Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012
2012 European Football Championship Final

Турнір Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012
Дата 1 ліпеня 2012
Стадыён Сцяг Украіны «Алімпійскі», Кіеў
Арбітр Педру Праэнса (Партугалія)
Наведвальнасць 63 170[1]
Надвор'е Бясхмарная ноч
26 °C (79 °F)
Вільготнасць паветра 42%[2]
2008
2016

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 — вырашальны футбольны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2012, які адбыўся 1 ліпеня 2012 года на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве паміж зборнай Іспаніі і зборнай Італіі[3]. Галоўны суддзя — Педру Праэнса (Партугалія)[4]. Матч скончыўся перамогай Іспаніі.

Зборная Іспаніі заваявала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі з лікам 4:2 у серыі пенальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Германіі з лікам 2:1 у асноўны час.

Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш за 600 чалавек, уключаючы нямецкую спявачку Асеану, якая спела афіцыйную песню чэмпіянату Endless Summer.

Матч пачаўся ў 20:45 па сярэднееўрапейскаму часу.

Варта заўважыць, што зборныя Іспаніі і Італіі ўжо сустракаліся на групавым этапе Еўра. Тады матч скончыўся ўнічыю 1:1.

Зноскі

  1. Full-time report Spain-Italy. UEFA.com. Union of European Football Associations (1 ліпеня 2012). Праверана 1 July 2012.
  2. Tactical Line-up – Final – Spain-Italy (PDF). UEFA.com. Union of European Football Associations (1 ліпеня 2012). Праверана 1 July 2012.
  3. "Еўра-2012: фінал у Кіеве, паўфінал у Данецку". Football.ua. 4 кастрычніка 2010. Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2010. Праверана 2012-06-29.
  4. "Фінал Еўра-2012 абслужыць брыгада Праэнсы". Sports.ru. 29 чэрвеня 2012. Праверана 2012-06-29.