Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Фінал Players Tour Championship 2010/2011
Фота
Сезон 2010/2011
Тэрміны 16 — 20 сакавіка 2011
Арэна Гелікс
Горад Дублін
Краіна Ірландыя
Арганізацыя WPBSA
Спонсар PartyCasino.com
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £200,000
Прызавыя пераможцы £60,000
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Англіі Мартын Гоўлд
Лік 4:0
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 24
Колькасць матчаў 22
Колькасць фрэймаў 118
Колькасць соценных серый 13
Найвышэйшая серыя 143 (Марк Уільямс)
←ЕPTC6PTC 2010/2011
Фінал PTC2012→
Снукерны сезон 2010/2011
←Хайнань Класік Адкрыты чэмпіянат Кітая→
Пераможца турніру Шон Мёрфі.

Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2011 і PartyCasino.com Players Tour Championship Grand Final 2011 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2010/2011, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2011 года на арэне Гелікс у Дубліне, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Рыкі Уолдэна (4:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:3), Мэцью Стывенса ў паўфінальным матчы (4:0), а ў фінальным паядынку разграміў Мартына Гоўлда з лікам 4:0. Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой дзявяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва ў сезоне (пасля перамог на Усі Класік ў чэрвені і на адкрытым чэмпіянаце Бруге 2010 года).

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

PartyCasino.com спансаваў дэбютны розыгрыш Гранд-фіналу PTC. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх пераможца атрымаў £60,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £60000
Фіналіст £25000
Паўфіналісты £15000
Чвэрцьфіналісты £7500
1/8 фіналу £4000
1/12 фіналу £2500
Найвышэйшы брэйк £3000
Агульны прызавы фонд £200000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Гранд-фінал PTC 2011 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса і German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

Дасягненне Ачкі
Пераможца 3000
Фіналіст 2400
Паўфіналісты 1920
Чвэрцьфіналісты 1500
1/8 фіналу 1140
1/12 фіналу 840

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

У Гранд-фінале PTC 2011 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC і пры гэтым згулялі не менш, чым на шасці турнірах серыі. Па ім жа быў утвораны і пасеў гульцоў на турніры.

Дзін Цзюньхуэй і Джон Хігінс увайшлі ў топ-24 рэйтынгу PTC, заняўшы ў ім дзясятае і дванаццатае месцы адпаведна, аднак згулялі менш, чым на шасці турнірах, і не атрымалі права выступаць у Гранд-фінале. У выніку Джэрард Грын і Джо Джогія, якія займалі 25-е і 26-е месцы ў рэйтынгу PTC, патрапілі на выніковы турнір.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-24 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, толькі 12 патрапілі на выніковы турнір. Акрамя Хігінса (лідар сусветнага рэйтынгу) і Дзіна (пяты ў рэйтынгу), у топ-26 рэйтынгу нізкарэйтынгавай серыі не патрапілі яшчэ 10 снукерыстаў з топ-24 сусветнага рэйтынгу: Ніл Робертсан (3-ці ў афіцыйным рэйтынгу і 56-ы ў рэйтынгу PTC), Алістэр Картэр (8-ы і 74-ы), Грэм Дот (9-ы і 33-ці), Роні О’Саліван (10-ы і 31-ы), Марк Ален (11-ы і 39-ы), Пітэр Эбдан (12-ы і 29-ы), Стывен Хендры (13-ы і 107-ы), Джэймі Коўп (14-ы і 31-ы), Марк Кінг (19-ы і 68-ы) і Раян Дэй (20-ы і 66-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-24 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Мартын Гоўлд (26-ы ў афіцыйным рэйтынгу і 13-ы ў рэйтынгу PTC), Лян Вэньбо (27-ы і 12-і), Джэрард Грын (28-ы і 23-ці), Дамінік Дэйл (31-ы і 7-ы), Маркус Кэмбэл (32-гі і 4-ы), Том Форд (33-ці і 9-ы), Энтані Хэмілтан (41-ы і 16-ы), Майкл Холт (43-ці і 11-ы), Бары Пінчэс (50-ы і 3-ці), Джэймі Джонс (52-гі і 19-ы), Джэк Лісоўскі (56-ы і 18-ы) і Джо Джогія (60-ы і 24-ы).

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 40-гадовы Бары Пінчэс. Энтані Хэмілтану і Дамініку Дэйлу падчас турніру было па 39 гадоў, а Марку Дэвісу і Маркусу Кэмбэлу — па 38. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 19-гадовы Джэк Лісоўскі. Джаду Трампу быў 21 год, а Джэймі Джонсу — 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

П Р Гулец У П Ачкі ДН Дэбют
1 7 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 12 1 23200 10.08.1982 2011
2 4 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 12 1 21300 19.06.1983 2011
3 50 Сцяг Англіі Бары Пінчэс 12 1 19100 13.07.1970 2011
4 32 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 12 1 17700 22.09.1972 2011
5 24 Сцяг Англіі Джад Трамп 12 1 17600 20.08.1989 2011
6 2 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9 1 17100 21.03.1975 2011
7 31 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 12 1 16800 29.12.1971 2011
8 21 Сцяг Англіі Стывен Лі 12 1 16200 12.10.1974 2011
9 33 Сцяг Англіі Том Форд 12 1 15000 17.08.1983 2011
10 6 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 10 0 14400 13.03.1981 2011
11 43 Сцяг Англіі Майкл Холт 12 1 10900 07.08.1978 2011
12 27 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 8 0 10700 05.03.1987 2011
13 26 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 12 0 10600 14.09.1981 2011
14 16 Сцяг Ганконга Марка Фу 9 0 10100 08.01.1978 2011
15 15 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 12 0 10100 11.11.1982 2011
16 41 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 11 0 9900 29.06.1971 2011
17 17 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 12 0 9800 21.05.1976 2011
18 56 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 12 0 9600 25.06.1991 2011
19 52 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 12 0 9400 14.02.1988 2011
20 23 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 12 0 8700 13.12.1977 2011
21 22 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12 0 8300 12.08.1972 2011
22 18 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 12 0 8300 11.09.1977 2011
23 28 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12 0 7700 12.11.1973 2011
24 60 Сцяг Англіі Джо Джогія 11 0 7500 13.11.1975 2011

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 4 перамог
Фінал
да 4 перамог
                                               
15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4     1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
12  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1     15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2  
  1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
  8  Сцяг Англіі Стывен Лі 3  
21  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4 8  Сцяг Англіі Стывен Лі 4
24  Сцяг Англіі Джо Джогія 0     21  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1  
  1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
  22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0  
22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4     7  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
23  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2     22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
  22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4
  4  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 0  
17  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм П 4  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4
10  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр А     17  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
  1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4
  13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 0
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 1     3  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 3  
11  Сцяг Англіі Майкл Холт 4     11  Сцяг Англіі Майкл Холт 4  
  11  Сцяг Англіі Майкл Холт 2
  13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
19  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 0 5  Сцяг Англіі Джад Трамп 2
13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4     13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
  13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
16  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4     6  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4  
9  Сцяг Англіі Том Форд 2     16  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 0  
  6  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4  
20  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 4 2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4
18  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1     20  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 0  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 4 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.
«Гелікс», Дублін, Ірландыя. 20 сакавіка 2011.
Шон Мёрфі (1)
Сцяг Англіі Англія
4:0 Мартын Гоўлд (13)
Сцяг Англіі Англія
70:18, 66:46, 59:44 (53), 51:34
53 Найвышэйшы брэйк <50
0 Соценныя брэйкі 0
1 Брэйкі 50+ 0

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У 22 матчах Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 13 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 60 серый, што ў сярэднім азначае каля 2.7 паўсоценных серый у матчы.

Марк Уільямс, Майкл Холт, Мартын Гоўлд і Стывен Лі выканалі па два сэнчуры-брэйкі на турніры. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 11 паўсоценных серый, адна з якіх перавысіла 100 ачкоў. Марк Уільямс выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 143 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Энтані Хэмілтана.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 2 2 0 143, 111
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 3 1 2 133; 92, 54
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 2 1 1 128; 57
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 3 1 2 126; 60, 58
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 11 1 10 116; 80, 68, 64, 63, 62, 58, 56, 54, 53, 50
Сцяг Англіі Джад Трамп 2 1 1 113; 61
Сцяг Англіі Майкл Холт 5 2 3 110, 102; 83, 66, 54
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 9 2 7 106, 100; 96, 83, 77, 69, 63, 57, 50
Сцяг Англіі Стывен Лі 4 2 2 103, 100; 58, 57
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 6 0 6 93, 80, 62, 60, 56, 51
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1 0 1 89
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5 0 5 66, 60, 59, 59, 54
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 2 0 2 64, 50
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1 0 1 63
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4 0 4 60, 55, 54, 52
Увогуле 60 13 47 Найвышэйшы брэйк: 143 (Марк Уільямс)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка гульцоў[правіць | правіць зыходнік]

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£) РА
Сцяг Англіі Шон Мёрфі Фінал: Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4:0 4 4 0 21 16 5 76.19% 11 1 116 1.91 21 60000 3000
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд Фінал: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0:4 5 4 1 27 16 11 59.26% 9 2 106 3 13.5 25000 2400
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0:4 4 3 1 19 12 7 63.16% 6 0 93 3.17 15000 1920
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 3:4 3 2 1 18 11 7 61.11% 5 0 66 3.6 15000 1920
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3:4 2 1 1 11 7 4 63.64% 2 2 143 5.50 5.5 7500 1500
Сцяг Англіі Стывен Лі 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3:4 2 1 1 12 7 5 58.33% 4 2 103 3 6 7500 1500
Сцяг Англіі Майкл Холт 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 2:4 3 2 1 18 10 8 55.56% 5 2 110 3.6 9 7500 1500
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 1/4 фіналу: Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0:4 2 1 1 11 4 7 36.36% 3 1 126 3.67 11 7500 1500
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Стывен Лі 1:4 2 1 1 9 5 4 55.56% 2 0 64 4.50 4000 1140
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2:4 2 1 1 11 6 5 54.55% 4 0 60 2.75 4000 1140
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 0:4 2 1 1 9 4 5 44.44% 2 1 128 4.5 9 4000 1140
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Майкл Холт 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 1 0 63 7 4000 1140
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 0 0 <50 4000 1140
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 1/8 фіналу: Сцяг Уэльса Марк Уільямс 0:4 2 1 1 10 4 6 40% 3 1 133 3.33 10 4000 1140
Сцяг Англіі Джад Трамп 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 1 113 3 6 4000 1140
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1/8 фіналу: Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 4000 1140
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 1/12 фіналу: Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 0 0 <50 2500 840
Сцяг Англіі Том Форд 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 0 0 <50 2500 840
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 1 0 89 5 2500 840
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 2500 840
Сцяг Ганконга Марка Фу 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Майкл Холт 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 2500 840
Сцяг Англіі Джо Джогія 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Марк Дэвіс 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 1/12 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840

Статыстыка паводле краін[правіць | правіць зыходнік]

Краіна 1/12 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
Сцяг Англіі Англія 15 удзельнікаў (62.5%) 12 удзельнікаў (75%) 5 удзельнікаў (62.5%) 3 удзельнікі (75%) 2 удзельнікі (100%)
Сцяг Уэльса Уэльс 4 удзельнікі (16.67%) 3 удзельнікі (18.75%) 2 удзельнікі (25%) 1 удзельнік (25%)
Сцяг Шатландыі Шатландыя 2 удзельнікі (8.33%) 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (4.17%)
Сцяг Кітая Кітай 1 удзельнік (4.17%)
Сцяг Ганконга Ганконг 1 удзельнік (4.17%)

Агульная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

1/12 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 16 16 8 4 2 24
Колькасць матчаў 7 8 4 2 1 22
Колькасць фрэймаў 35 (49) 44 (56) 24 (28) 11 (14) 4 (7) 118 (154)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 4.43 5.5 6 5.5 4 5.36
Самая буйная перамога 4:0 (2) 4:0 (2) 4:0 (1) 4:0 (1) 4:0 (1) 4:0 (7)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 0 2 2 1 0 5
Колькасць брэйкаў 50+ 16 22 13 8 1 60
Колькасць соценных брэйкаў 4 6 3 0 0 13
Найвышэйшы брэйк 133 (Э.Хэмілтан) 143 (М.Уільямс) 116 (Ш.Мёрфі) 80 (Ш.Мёрфі) 53 (Ш.Мёрфі) 143 (М.Уільямс)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 2.29 2.75 3.25 4 1 2.73
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.57 0.75 0.75 0 0 0.59
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.94 2 1.85 1.38 4 1.97
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 7.75 7.33 8 9.08

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]