Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2006

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група Lordi прадстаўляе Фінляндыю на Еўрабачанні 2006.

Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2006 атрымала сваю адзіную на дадзены момант перамогу ў прэстыжным музычным конкурсе. Хэві-метал-гурт Lordi з песняй «Hard Rock Hallelujah» удала прайшла паўфінал, заняўшы там першае месца і набраўшы 292 ачкі, а ў фінале яна паўтарыла свой вынік і прынесла перамогу Фінляндыі.

Гэта быў 40-ы выступ Фінляндыі на конкурсе песні Еўрабачанне. Да гэтага лепшым дасягненнем было толькі 6-е месца ў 1973 годзе.

Нацыянальны адбор[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны адбор ўдзельніка на Еўрабачанне ад Фінляндыі прайшоў у 2005 годзе. У паўфіналах, якія прайшлі ў Тамперэ, былі абраныя 12 выканаўцаў. Па выніках галасавання гледачоў шэсць выканаўцаў выбывалі, астатняя шасцёрка ўдзельнічала ў барацьбе за паездку на Еўрабачанне. Містэру Лордзі, вакалісту і фронтмэну гурта, адборачны камітэт Еўрабачання ў Фінляндыі асабіста прапанаваў прыняць удзел. Для Еўрабачання была выбрана песня «Hard Rock Hallelujah» працягласцю 4 хвіліны, якую скарацілі да 3 хвілін (згодна з рэгламентам конкурсу).

Песня Выканаўца Галасы Месца
1 Shanghain valot Annika Eklund 19565 3
2 Katharsis Kilpi 4685 6
3 V.I.P. Jane 6308 5
4 Hard Rock Hallelujah Lordi 67369 1
5 Take Me Higher Jennie 15138 4
6 Eternamente Maria Tomi Metsäketo 45431 2

На Еўрабачанні[правіць | правіць зыходнік]

Балы, атрыманыя Фінляндыяй у фінале
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал