Фінмарк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Фінмарка

Фінмарк (нарв.: Finnmark, фінск.: Finnmark, пн.-саамск.: Finnmárkku) — самая паўночная і самая буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (фюльке) каралеўства Нарвегія. Сталіца — горад Вадсё.

Фінмарк цалкам размешчаны за Паўночным Палярным кругам, абмываецца водамі Баранцава мора. Берагавая лінія парэзаная фіёрдамі, сярод якіх вылучаецца Варажскі заліў. Плошча рэгіёну — 48.618 км2 (большы за Данію). Каля 36 % Фінмарка занятая пласкагор'ем Фінмаркен. Фінмарк мяжуе з фюльке Тромсё на захадзе, з Фінляндыяй на поўдні і з Мурманскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.