Фінская нацыянальная опера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фінская нацыянальная опера
Oopperatalo2008.jpg
Дата заснавання 1911
Месцазнаходжанне Хельсінкі
Каардынаты 60°10′54″ пн. ш. 24°55′46″ у. д. / 60.181667° пн. ш. 24.929444° у. д. (G) (O) (Я)
http://www.opera.fi/
Лагатып ВікіСховішча Фінская нацыянальная опера на ВікіСховішчы

Фінская нацыянальная опера (фінск.: Suomen Kansallisooppera) — фінская дзяржаўная ўстанова культуры, спецыялізуецца ў галіне нацыянальнай оперы і балета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы нацыянальны фінскі тэатр з'явіўся ў 1911 годзе і да 1956 так і называўся — Фінскі нацыянальны тэатр. У 1911 годзе на базе тэатра была створана Фінская нацыянальная опера, а ўвосень 1921 — Фінскі нацыянальны балет. Некалькі дзесяцігоддзяў оперныя і балетныя спектаклі ставіліся на пляцоўцы Аляксандраўскага тэатра, і толькі ў 1993 годзе Фінская нацыянальная опера пераехала ва ўласны будынак, пабудаваны фінскімі архітэктарамі Эра Хювямякі, Юкі Кархунена і Рыста Паркінена на беразе заліва Тэеленлахці ў Хельсінкі. У будынку Оперы ёсць дзве залы: Вялікая оперная зала на 1350 месцаў і «Альміхол» на 300—500 месцаў.

Тэатральны сезон доўжыцца з жніўня па чэрвень, у час якога на сцэне праходзіць парадку 300 твораў, 190 з якіх на галоўнай сцэне. Рэпертуар уключае ў сябе ў сярэднім 15 опер і 9 балетаў на галоўнай сцэне. У будынку Оперы дзейнічае Балетная школа, разлічаная на 172 студэнта, дзе навучаюць класічнаму балету.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]