Фінскі заліў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Фінскі заліў фін.: Suomenlahti, эст.: Soome laht, шв.: Finska viken |
|
| Каардынаты: | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Балтыйскае мора |
| Краіны | |
| Тып | заліў |
| Плошча | 29 500 км² |
| Найбольшая глыбіня | 121[1] м |
| Сярэдняя глыбіня | 38 м |
| Салёнасць | ад 0,2 да 9,2[2] ‰ |
| Плошча вадазбору | 420 000 км² |
Фі́нскі залі́ў (фін.: Suomenlahti, эст.: Soome laht, шв.: Finska viken) — заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі.
Даўжыня 390 км, шырыня ля ўвахода 70 км. Глыбіня ад 100 м ля ўвахода ў заліў да 5 м і меней ва ўсходняй частцы (т. зв. Неўская губа). Плошча Фінскага заліва — 29,5 тысячы квадратных кіламетраў. Фінскі заліў дробнаводны. Сярэдняя глыбіня яго — 38 метраў, максімальная глыбіня 115 м, глыбіня Неўскай губы — 2,5 — 6 метраў. Па дне Неўскай губы для праходу судоў прарыты фарватар. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Прадглінтавой раўніны, тэрасіраванай у выніку Літарынавага мора. Мора пачало адступаць прыкладна 3800 год таму, пакідаючы на месцы свайго былога дна прыбярэжныя тэрасы.
Зноскі
- ↑ Финский залив // estonica.org.
- ↑ ЕСИМО. Солёность воды. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.