Фінскі нацыянальны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінскі нацыянальны тэатр
Фінскі нацыянальны тэатр
Фінскі нацыянальны тэатр
Заснаваны 1872
Заснавальнік Kaarlo Bergbom[d]
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Чыгуначная плошча, Хельсінкі
Адрас Läntinen Teatterikuja 1
Кіраўніцтва
Мастацкі кіраўнік Міка Мюлюаха (c 2010)
Сайт kansallisteatteri.fi

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фінскі нацыянальны тэатр (фінск.: Suomen Kansallisteatteri, шведск.: Finlands nationalteater) — самы стары прафесійны тэатр Фінляндыі, размешчаны на Чыгуначнай плошчы (фінск.: Rautatientori) ў цэнтры Хельсінкі. Заснаваны ў 1872 годзе. Будынак тэатра збудавана на прывакзальнай плошчы ў 1902 годзе. Перад фасадам тэатра знаходзіцца помнік фінскаму пісьменніку Алексісу Ківі.

Гісторыя тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Фінскі нацыянальны тэатр у 1920-я гг.
Малая сцэна з боку парку Кайсаніемі

Драматычны тэатр, на аснове якога пазней быў створаны Фінскі нацыянальны тэатр, быў заснаваны ў 1872 годзе ў горадзе Поры драматургам Каарла Бергбумам і яго сястрой Эміліяй. Да 1902 г. насіў назву Фінскага тэатра. Апроч драматычных спектакляў тут з 1873 г. ставіліся і оперы, аднак 1879 г. оперная трупа адлучылася ад тэатра. З 1902 г. тэатр стаў працаваць ва ўласным будынку на прывакзальнай плошчы ў Хельсінкі, пабудаваным па праекце архітэктара Оні Тар'янэ, дзе размяшчаецца і сёння.

Фінскі нацыянальны тэатр мае даўнія творчыя сувязі са шматлікімі буйнымі тэатрамі Еўропы і ўвесь час абменьваецца з імі гастролямі і творчымі дэлегацыямі.

Будынак тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Будынак тэатра і помнік Алексісу Ківі перад ім

Будынак тэатра, пабудаваны ў 1902 годзе па праекце арх. Оні Тар'янэ, выкананы ў нацыянальна-рамантычным стылі (паўночны мадэрн) і нагадвае багата дэкараваны замак са шматлікімі архітэктурнымі ўпрыгожваннямі ў выглядзе вежак, калон, спічастых вокнаў, аркамі, ляпнінай. Сцены будынка выкананы з шэрага фінскага граніту, а дах пакрыты чырвонай дахоўкай.

У тэатры ўсяго чатыры сцэны, якія змяшчаюць агулам тысячу гледачоў: вялікая сцэна, малая сцэна і сцэна «Віленсаўна» (Willensauna) знаходзяцца ў галоўным будынку, а чацвёртая сцэна (Omapohja) размешчана ў завулку Іцяйнен Тэатэрыкуя. У 1962 годзе была праведзена капітальная рэканструкцыя ўнутраных памяшканняў тэатра. Перад уваходам на малую сцэну размешчаны помнік «Заслона», прысвечаны Ідзе Аалберг.

Мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1872—1906: Каарла Бергбум (Kaarlo Bergbom)
  • 1872—1917: Эмілія Бергбум (Emilie Bergbom)
  • 1905—1907: Ялмары Халь (Jalmari Hahl)
  • 1907—1914: Адольф Ліндфарс (Adolf Lindfors)
  • 1914—1917: Ялмары Лахденсуа (Jalmari Lahdensuo)
  • 1917—1950: Эйна Калім (Eino Kalima)
  • 1950—1974: Арві Ківіма (Arvi Kivimaa)
  • 1974—1991: Кай Савала (Kai Savola)
  • 1992—2010: Марыя-Лійса Невала (Maria-Liisa Nevala)
  • з 2010: Міка Мюлюаха (Mika Myllyaho)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]