Фіны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фіны
Talonpoikaisnaisia Ruokolahdelta.jpg
маладая і старшая жанжчына ў традыцыйнай вопратцы рэгіёну Руокалахці, малюнак 19 ст.
Агульная колькасць каля 6,5 мільёнаў
Рэгіёны пражывання Flag of Finland.svg Фінляндыя: 5 231 163
Flag of the United States.svg ЗША: 623 573
Flag of Sweden.svg Швецыя: 446 134
Flag of Canada.svg Канада: 131 040
Flag of Russia.svg Расія: 34 050
Flag of Norway.svg Нарвегія: 15 000
Flag of Estonia.svg Эстонія: 10 639
Мова фінская
Рэлігія пратэстанства (пераважна лютэранства)
Блізкія этнічныя групы квены, лясныя фіны, карэлы, эстонцы

Фіны (саманазва «суомалайсэт» фінск.: suomalaiset) — народ у Паўночнай Еўропе, асноўнае насельніцтва Фінляндыі.

Тэрыторыя пражывання і колькасць[правіць | правіць зыходнік]

Агульная колькасць фінаў – каля 5,5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Фінляндыі – 4,83 мільёнаў (93 % насельніцтва дзяржавы). Фіны жывуць таксама ў ЗША — каля 300 тыс. чалавек, у Швецыі — звыш 100 тыс. чалавек, Канадзе звыш 50 тыс. чалавек, Расіі — 34,1 тыс. чалавек, Нарвегіі — 20 тыс. чалавек, Эстоніі — 16,6 тыс. чалавек (бл. 3% насельніцтва дзяржавы), ва Украіне — каля тысячы фінаў.

Мова і рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Фіны размаўляюць фінскай мовай, якая належыць да ўграфінскіх моў. Сярод фінаў таксама разпаўсюджаная шведская мова. Пісьменнасць на аснове лацінкі.

Сярод фінаў-вернікаў збольшага лютэраны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне фінаў звязанае з старажытнымі прыбалтыйска-фінскімі плямёнамі, якія ў 2-м тысячагодзі до н.э. праніклі на тэрыторыю сучаснай Фінляндыі, а да VIII стагоддзя засялілі яе большую частку, адзясніўшы карэннае саамскае насельніцтва на поўнач.

Асноўнымі плямёнамі даўніх фінаў былі сумь (суомі) і емь (хяме), акрамя таго на этнагенез фінаў значна паўплывалі карэлы, якіх асіміліравалі фіны. Шведы і рускія, насупраць, імкнуліся інкарпараваць фінаў у сваі грамадства, - ў прыватнасці трывалы час Заходняя Фінляндыя належала Швецыі (з ХII—ХIII стагодзь пачаліся захопніцтва фінскіх зямель), тады як Усходняя Фінляндыя была ўключаная (часткова застаецца і цяпер) да складу расійскай дзяржавы. У 1809 годзе Фінляндыя атрымала аўтаномію ў Расійскай імперыі (Фінляндскае аўтаномнае вялікае княства).

Незалежнасць Фінляндыя, як Беларусь (БНР) і Украіна (УНР) здабыла ў 1917 годзе, але больш яе так і не ўтраціла.

Эпас і фальклор фінаў[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомы ў свеце фінскі народны эпас Калевала (укладзены з народных рун Еліасам Лёнратам у першай палове ХІХ ст.).

У фінаў вельмі багаты фальклор, асобным жанрам якога ёсць руны — від пясеннай творчасці, вершаваныя адмысловым рітмам сказанні. Пашыраная таксама неказковая проза - бывальшчыны, легенды і паданні пра нячыстых, розных вядзьмароў і чарцей.

Выбітныя фіны[правіць | правіць зыходнік]