Фірдаўсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фірдаўсі
فردوسی
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі
Дата нараджэння 940[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1020[2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў персідская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі (перс.: حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی, тадж. Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси; нар. 935, Тус (Іран) — 1020,Тус) — персідскі паэт, аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «Юсуф і Зулейха» (біблейска-каранічны сюжэт пра Юсуфа  (руск.)). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у Іране, Таджыкістане, Узбекістане і Афганістане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фірдаўсі чытае паэму «Шах-Намэ» шаху Махмуду Газневі. Карціна В. Сурэнянца, 1913.

Нарадзіўся паміж 932 і 936 гадамі ў ваколіцах горада Туса, у Харасане ў шыіцка-ісмаіліцкай сям’і дыхкана, як тады называлі памешчыкаў-феадалаў. Можна меркаваць, што маёнткі Фірдаўсі былі невялікія і толькі з цяжкасцю кармілі іх уладальнікаў, становішча якіх у гэтыя гады няспынных войнаў было вельмі цяжкім[3].

Пра дзяцінства і юнацтва Фірдаўсі звестак амаль няма. Ён атрымаў добрую па тым часе адукацыю, свабодна валодаў абедзвюма літаратурнымі мовамі Ірана той эпохі — арабскай і персідскай, і, магчыма, нават быў знаёмы і з літаратурнай мовай дамусульманскага Ірана — пехлеві .

Фірдаўсі (яго паэтычнае імя перакладаецца як «Райскі») высока цаніў веды: «Да слоў разумных ты шукай шляхі, і свет увесь прайдзі, каб веды там знайсці». Мянушку «Хакім» («мудрэц», «вучоны») ён атрымаў за глыбіню і шырыню сваіх ведаў.

Маладосць Фірдаўсі прыпадае на перыяд гісторыі Ірана, калі мясцовая феадальная арыстакратыя пасля многіх гадоў арабскага панавання вызвалілася ад прыгнёту заваёўнікаў і ў аддаленых частках халіфата зноў захапіла ўладу ў свае рукі.

Доўгі час жыў у Газні, знаходзіўся на службе ў султана Махмуда Газневідскага (якому і прысвяціў «Шахнаме»). Аднак асноўная думка паэмы аб тым, што толькі спадчынныя носьбіты царскай улады маюць на яе права, не спадабалася султану Махмуду, якога больш задавальняла правамернасць сілы, а не спадчыннасці.

Па вядомай легендзе, якая не мае дакладных пацвярджэнняў, султан адмовіўся заплаціць Фірдаўсі за паэму. Гэта моцна раззлавала паэта, і ён напісаў сатыру, у якой дакараў султана паходжаннем ад раба. У выніку, Фірдаўсі быў вымушаны бегчы з краіны ад султанскага гневу і бадзяцца ў беднасці да канца жыцця[4].

Існуе паданне, паводле якога незадоўга да смерці Фірдаўсі султан Махмуд выпадкова пачуў ад аднаго прыдворнага выразны верш з «Шахнамэ», запытаўся пра аўтара і даведаўся, што верш — з прысвечанай самому Махмуду «Кнігі цароў» знакамітага Фірдаўсі, які цяпер у Тусе пражывае ў беднасці. Махмуд неадкладна распарадзіўся паслаць у Тус для Фірдаўсі багаты падарунак (60000 дырхемаў — па паведамленні Арузія; 60000 чырвонцаў — па позніх паданнях). А Фірдаўсі незадоўга да гэтага памёр. У той самы час, калі праз адну гарадскую браму выносілі для пахавання яго цела, праз другую гарадскую браму ўводзілі вярблюдаў з падарункамі ад Махмуда[5].

На магіле паэта ў 1934 годзе да тысячагоддзя з дня нараджэння быў узведзены маўзалей.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  3. Фирдоуси — статья из Литературной энциклопедии 1929—1939
  4. ФИРДОУСИ
  5. А. Крымский. Фирдоуси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фірдаўсі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 414--415. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 10).
  • А. Крымский. Фирдоуси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Истины: Изречения персидского и таджикского народов, их поэтов и мудрецов. Перевод Наума Гребнева. Издательство Наука. Главная редакция восточной литературы. Москва 1968; Спб.: Азбука-классика, 2005. 256 с ISBN 5-352-01412-6
  • Фирдоуси // Литературная энциклопедия. Т. 11, 1939.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На рускую мову