ХК Керамін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Керамін-Мінск
Эмблема ХК Керамін-Мінск
Ліга Беларуская экстраліга
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Флаг Мінска Мінск
Заснаваны 1999
Расфармірованы 2010
Арэна Мінскі лядовы палац спорту
Колеры
Гісторыя «Мінск» (19992001)
«Керамін-Мінск» (20012010)
Прэзідэнт Сцяг Беларусі Анатоль Цюцюноў
Генеральны дырэктар Сцяг Беларусі Алясандр Ляцецкі
Фарм-клубы «Керамін-Мінск-2»

Гэты артыкул пра хакейны клуб. Аб прадпрыемстве гл. Керамін

ХК «Керамін-Мінск», поўная назва — Закрытае акцыянернае таварыства «Хакейный клуб „Керамін-Мінск“»[1]) — беларуская каманда па хакеі з шайбай з города Мінска. Заснавана ў 1999 годзе, да 2001 года называлася ХК «Мінск». Чэмпіён Беларусі 2002 і 2008 гадоў, чэмпіён УЕХЛ 2003 і 2004 гадоў. Расфарміравана ў чэрвені 2010 года[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ХК «Мінск» (1999—2001)[правіць | правіць зыходнік]

Хакейны клуб «Мінск» быў усталяваны Мінгарвыканкам летам 1999 года па ініцыатыве кіраўніцтва СДЮШАР «Юнацтва» для прадастаўлення гульнявой практыкі пасталеўшым выхаванцам школы і працаўладкавання беларускіх хакеістаў, якія засталіся без гульнявой практыкі ў замежных клубах. Галоўным трэнерам быў прызначаны Міхаіл Захараў. Хатнія матчы каманда стала праводзіць у новым лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага. У якасці спонсараў за клубам замацавалі некалькі сталічных прадпрыемстваў. У першым жа сезоне каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце, адстаўшы ўсяго на ачко ад «Цівалі», а таксама дэбютавала ў Кантынентальным кубке и УЕХЛ[4][5].

У сезоне 2000/ 2001 гадоў СДЮШАР «Юнацтва» ізноў заявіла ў чэмпіянат краіны ўласную каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Захараў, а новым галоўным трэнерам ХК «Мінск» стаў Валерый Пальшакоў. Па ходзе сезону ў Пальшакова ўзніклі праблемы са здароўем, і каманду фактычна ўзначаліў яго памочнік Аляксандр Владыкін, а ў студзені 2001 года галоўным трэнерам стаў Валерый Варонін[5]. Нягледзячы на вялікія фінансавыя цяжкасці[4] (гульцам па некалькі месяцаў не плацілі зарплату, былі праблемы з хакейнай экіпіроўкай і інвентаром), каманда змагла зноў заваяваць сярэбраныя медалі.

Росквіт клуба (2001—2008)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду ўказа Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы хакейных клубаў, галоўным спонсарам ХК «Мінск» стаў завод «Керамін», і трэці сезон у сваёй гісторыі каманда пачынала ўжо з новым назвай — «Керамін-Мінск». Фінансавае становішча клуба ўмацавалася, палепшылася арганізацыя трэніровачнага і гульнявога працэсу, больш чым напалову абнавіўся склад клуба. У сезоне 2001/2002 гадоў медалі беларускага чэмпіянату ўпершыню разыгрываліся ў серыі плэй-оф — не пацярпеўшы ў васьмі матчах аніводнага паражэння, «Керамін» упершыню заваяваў залатыя медалі. У сезоне 2002/ 2003 гадоў каманду ўзначаліў Яўген Лебедзеў, пад кіраўніцтвам якога «Керамін» двойчы станавіўся чэмпіёнам УЕХЛ, аднак у чэмпіянаце Беларусі двойчы спыняўся на другой прыступцы п'едэстала. У 2002 годзе «Керамін» першым з беларускіх клубаў выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубка, дзе заняў чацвёртае месца. У наступным годзе каманда практычна паўтарыла гэты поспех, заняўшы 5 месца ў суперфінале, які праходзіў у Гомелі.

У ходзе сезона 2004/ 2005 гадоў Яўген Лебядзеў вымушаны быў саступіць пасаду галоўнага трэнера Васілю Спірыдонаву, пад кіраўніцтвам якога каманда ў трэці раз запар выйграла срэбра. У сезоне 2005/ 2006 гадоў каманда Васіля Спірыдонава заняла толькі 5 месца ў чэмпіянаце, вылецеўшы з плэй-оф у чвэрцьфінале. Такія вынікі не задаволілі клубнае кіраўніцтва, якое вырашыла даверыць стырно кіравання Андрэю Гусаву, які некалькі гадоў таму менавіта ў «Кераміне» скончыў гульнявую кар'еру. Змена трэнера аказалася паспяховай — у сезоне 2006/ 2007 гадоў каманда чарговы раз заваявала сярэбраныя медалі, саступіўшы ў фінале мінскаму «Дынама», а ў сезоне 2007/ 2008 гадоў ў другі раз заваявала чэмпіёнскі тытул, усухую абгуляўшы ў фінале «Юнацтва».

Заняпад (2008—2010)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заваёвы залатых медалёў некалькі вядучых гульцоў «Кераміна» перайшлі ў мінскае «Дынама», якое стала прадстаўніком Беларусі ў КХЛ. Аднак каманда здолела правесці якасную селекцыю і выйграць перадсезонны розыгрыш кубка краіны. Як аказалася, гэта быў апошні поспех «Кераміна». Пасля таго, як 21 жніўня 2008 года «Керамін» у таварыскім матчы абыграў «Дынама» з лікам 6:2, трэнерскі штаб апошняга выказаў жаданне бачыць у беларускім прадстаўніку КХЛ яшчэ некалькіх гульцоў «Кераміна». У пачатку верасня «Керамін» афіцыйна стаў фарм-клубам «Дынама»"[6]. Акрамя таго, у бабруйскі «Шыннік», які Федэрацыя хакея Беларусі зрабіла базавым клубам моладзевай зборнай, былі перададзеныя на ўмовах арэнды лепшыя маладыя гульцы[7]. Аслабленая каманда змагла фінішаваць у чэмпіянаце толькі шостай, а вось «Керамін-2» пад кіраўніцтвам Сяргея Петухова ўпершыню стаў пераможцам чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе (Д2). Менавіта Сяргей Петухоў узначаліў «Керамін» у сезоне 2009/2010, апошнім у гісторыі каманды. Разарваўшы адносіны з «Дынама», «Керамін» зноў заняў толькі шостае месца.

Расфармараванне[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2010 года, калі каманда выйшла з адпачынку і пачала падрыхтоўку да сезону, у прэсе з'явілася інфармацыя аб расфарміраванні «Кераміна»[8][9]. На сустрэчы, якая адбылася 15 ліпеня з заўзятарамі, кіраўнік клуба Аляксандр Ляцецкі пацвердзіў, што хакейны клуб «Керамін-Мінск» спыняе сваё існаванне[2].

Адной з прычын расфарміравання ХК «Керамін» стала стварэнне ў Мінску двух моладзевых каманд клубаў «Дынама» і «Юнацтва», якім для выступленні ў МХЛ спатрэбілася мець арэны, якія адпавядаюць патрабаванням лігі, а таксама ўмацаваць склад і фінансавае становішча. Мінскі лядовы палац на вуліцы Прытыцкага, дзе грунтаваўся «Керамін», будзе выкарыстоўвацца ў якасці хатняй пляцоўкі МХК «Юнацтва». Фінансавыя рэсурсы тытульнага спонсара каманды ААТ «Керамін» накіраваныя ў дапамогу ХК «Дынама-Мінск»[3]. Меркавалася, што дынамаўская каманда МХЛ «Мінскія зубры» зменіць назву на «Дынама-Керамін», аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся[10]. Большасць хакеістаў «Кераміна» заключылі кантракты з іншымі беларускімі клубамі, а гульцы моладзевага складу папоўнілі каманды з структуры мінскага «Дынама»[3].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

УЕХЛ[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
1999/2000 28 10 - 3 - 15 83-90 23 6 (8) 1/4 фінала
2000/2001 32 13 - 5 - 14 128-100 31 6 (9) -
2001/2002 32 15 1 6 0 10 87-68 53 3 (9) 1/4 фінала
2002/2003 36 23 4 - 2 7 136-84 79 1-е месца (10) -
2003/2004 32 25 0 1 0 6 125-59 76 1-е месца (9) -

Чэмпіянат Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Г Пер ПерА ПерБ Н ПарБ ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
1999/2000 18 10 - - 2 - - 8 68-51 22 2-е месца (4) -
2000/2001 24 16 - - 4 - - 4 140-64 36 2-е месца (7) -
2001/2002 14 8 - - 1 5 61-37 25 3 (8) Фінал 1-е месца
20 11 - - 1 8 78-52 34 2 (4)
2002/2003 42 26 2 - - - 4 10 177-115 86 2 (8) Фінал 2-е месца
2003/2004 45 35 - 3 - 7 188-70 108 1 (10) Фінал 2-е месца
2004/2005 44 26 1 - 8 - 9 144-97 88 2 (12) Фінал 2-е месца
2005/2006 55 30 1 - 11 - 3 10 155-103 106 3 (12) 1/4 Фінала
2006/2007 50 34 - 5 - 3 8 177-107 110 1 (11) Фінал 2-е месца
2007/2008 54 35 7 - - - 2 10 204-117 121 2 (10) Фінал 1-е месца
2008/2009 52 28 3 - 1 1 19 165-125 92 6 (14) 1/4 Фінала
2009/2010 52 24 2 4 - 2 20 157-140 86 6 (14) 1/4 Фінала

Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Група Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца Фінал
2002 Група А 3 3 0 0 0 0 15-5 9 1 (4) «Керамін» — «Гомель» — 3:2 Першае месца
2002/2003 Група B 4 3 0 0 0 1 23-11 9 1 (4) «Гомель» — «Керамін» — 5:4, 4:2 Другое месца
2003/2004 Група A 8 6 0 0 0 2 41-24 18 2 (5) «Гомель» — «Керамін» — 0:1, 5:2 Другое месца
2004 - 8 4 0 0 0 4 31-30 12 4 (9) -
2005 Група A 8 3 0 2 0 3 23-22 11 4 (5) -
2006 - 9 8 0 0 0 1 36-12 24 1 (10) «Керамін» — «Дынама» — 0:3, 1:1 Другое месца
2007 - 9 8 0 1 0 0 36-14 25 1 (10) «Керамін» — «Гомель» — 2:4 Другое месца
2008 Группа A 4 3 0 - 1 0 17-12 10 1 (5) «Керамін» — «Юнацтва» — 6:5 Першае месца
2009 Група A 4 3 0 - 0 1 14-6 9 1 (5) «Юнацтва» — «Керамін» — 3:1 Другое месца

Кантынентальны кубак[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Стадыя Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца
1999/2000 Першы раунд. Група E 3 2 - - 1 22-10 4 2 (4)
2000/2001 Другі раунд. Група K 3 2 - 1 - 20-8 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Трэці раунд. Група O 3 - - 3 5-19 4 (4)
2001/2002 Першы раунд. Група B 3 3 - - 51-3 6 1 (4) Выхад у наступны этап
Другі раунд. Група H 3 2 - 1 - 10-7 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Трэці раунд. Група N 3 - - 3 3-11 4 (4)
2002/2003 Трэці раунд. Група K 3 2 - 1 - 11-8 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір. 1/4 фінала: «Мілан» (Італія) — «Керамін» — 3:3 (1:3 бул) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір. 1/2 фінала: «Йокерыт» (Фінляндыя) — «Керамін» — 5:2
Фінальны турнір. Матч за 3-е месца: «Лугана» (Швейцарыя) — «Керамін» — 5:0
2003/2004 Трэці раунд. Група K 3 2 - 1 - 8-3 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальный турнір. Група N 2 - - 2 4-11 3 (3)
Фінальный турнір. За 5-6 месцы: «Керамін» — «Руан» (Францыя) — 5:0
2008/2009 Трэці раунд. Група D 3 2 - 1 11-6 6 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір 3 - 3 6-18 4 (4)

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Керамін-2[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе моладзевы склад ХК «Керамін» быў заяўлены ў першую лігу чэмпіянату Беларусі пад назвай "Керамін- 2 ". За восем сезон праведзеных у другім дывізіёне каманда тройчы ўздымалася на п'едэстал: у 2008 годзе заняўшы трэцяе месца, у 2003 — другое, а ў 2009 стаўшы чэмпіёнам.

Сезон Г Пер ПерА ПерБ Н ПарБ ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
2002/2003 Фінал 2-е месца
2003/2004
2004/2005
2005/2006 36 17 0 - 2 - 1 16 136-132 54 5 (10) Матч за 3-е месца (4)
2006/2007 45 19 5 - 3 - 1 17 173-148 71 5 (10) 1/4 фінала
2007/2008 45 19 1 1 - 5 0 19 155-128 66 6 (10) Матч за 3-е месца 3-е месца
2008/2009 45 28 2 3 - 0 1 11 168-110 95 1 (10) Фінал 1-е месца
2009/2010 45 25 0 1 - 2 3 14 163-138 82 5 (10) 1/4 фінала

Арэна[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўсе свае матчы ХК «Керамін» праводзіў у Мінскім лядовым палацы спорту на вуліцы Прытыцкага. Узвядзенне арэны пачыналі ўладальнікі хакейнага клуба «Цівалі», завяршалася будаўніцтва палаца ў 19971999 гадах ужо за дзяржаўныя сродкі. Умяшчальнасць арэны складае 1823 гледача, трыбуны размешчаны Г-вобразна. Лядовы палац з'яўляецца камунальнай уласнасцю горада Мінска.

Кіраўніцтва «Кераміна» неаднаразова агучвала планы будаўніцтва ўласнай арэны. Для гэтых мэтаў быў выдзелены зямельны ўчастак у Кастрычніцкім раёне Мінска, падрыхтавана неабходная праектная дакументацыя [11], аднак будаўніцтва так і не было распачата.

Усе трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Перечень юридических лиц негосударственной формы собственности, акции (доли) которых, находятся в коммунальной собственности. Управление физической культуры, спорта и туризма Мингорисполкома. Афіцыйны сайт Мінгарвыканкама (27 ліпеня 2010). Праверана 25 ліпеня 2010.
  2. 2,0 2,1 Артур Тимошенко. Пятое колесо. Goals.by (16 чэрвеня 2010). — Болельщикам «Керамина» объявили о расформировании команды. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. 3,0 3,1 3,2 Евгений Ворсин: «Керамина» нет. Спортивная панорама (15 чэрвеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  4. 4,0 4,1 Игорь Серов Деловой подход к хоккею. Советская Белоруссия (11 июля 2002). Праверана 8 жніўня 2010.
  5. 5,0 5,1 Валентин Вайтехович. Чтобы помнили. Сага о “драконах”. Прессбол (22 чэрвеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  6. Николай Карпович. Коллективизация. Прессбол (10 верасня 2008). Праверана 8 жніўня 2010.
  7. Прямая речь. Долг от платежа красный. Прессбол (21 ноября 2008). Праверана 8 жніўня 2010.
  8. Сергей Малышко. Ломать — не строить. Прессбол (8 ліпеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  9. Анатолий Генералов. «Керамин»: осколки не склеить?. Спортивная панорама (13 ліпеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  10. Молодежная команда «Динамо» сохраняет название «Минские зубры». TUT.BY (20 ліпеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  11. «Керамин» будет строить собственную ледовую арену. Naviny.by (4 апреля 2008). Праверана 22 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Чэмпіёны Беларусі па хакеі з шайбай