Хабібур Рахман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хабібур Рахман
бенг.: মুহাম্মদ হাবিবুর রহমান
Сцяг в. а. Прэм'ер-міністра Бангладэш
30 сакавіка 1996 — 23 чэрвеня 1996
Папярэднік Халеда Зіа
Пераемнік Хасіна Шэйх

Нараджэнне 3 снежня 1930(1930-12-03)
Смерць 11 студзеня 2014(2014-01-11) (83 гады)
Нацыянальнасць Бенгалец
Веравызнанне Іслам
Партыя Беспартыйны
Адукацыя
Прафесія Юрыст
Дзейнасць палітык, суддзя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рахман Хабібур (бенг.: মুহাম্মদ হাবিবুর রহমান; 3 снежня 1928, Муршыдабад — 11 студзеня 2014, Дака) — бангладэшскі дзяржаўны дзеяч, в.а. прэм’ер-міністра Бангладэш (30 сакавіка 1996 — 23 чэрвеня 1996)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе скончыў Універсітэт Дакі, затым працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце ў Вялікабрытаніі.

Пачаў сваю кар’еру ў якасці выкладчыка гісторыі ва Універсітэце Дакі ў 1952 годзе. Пазней ён выкладаў ва Універсітэце Раджшахі, дзе пасля займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта. У 1964 годзе змяніў род дзейнасці і стаў працаваць юрыстам. У 19761995 гадах быў суддзёй Вярхоўнага суда[1].

Сышоў у адстаўку з пасады суддзі Вярхоўнага суда Бангладэш у 1995 годзе. У 1996 годзе выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Бангладэш.[1]

Зноскі

  1. а б Rahman, (Justice) Muhammad Habibu (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 11 снежня 2010.