Хагедаш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Хагедаш | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Парадак: | |||
| Сямейства: | |||
| Від: |
Хагедаш |
||
| Навуковая назва | |||
|
Bostrychia hagedash |
|||
|
|
|||
Хагедаш або Цудоўны ібіс (Bostrychia hagedash) — афрыканская птушка з сямейства ібісавых.
Апісанне[правіць]
Хагедаш даўжынёй 65-76 см і вагой прыкладна 1250 г. У залежнасці ад падвіда афарбоўка апярэння вар'іруецца паміж шэрым і аліўкавы-карычневым колерам, верхавыя крылы зялёныя з металічным бляскам. У супрацьлегласць многім іншым ібісам ў яго няма пер'яў-чуба. Сагнутая ўніз дзюба пафарбаваная таксама, як і апярэнне.
Распаўсюджанне[правіць]
Хагедаш адносна часты ва ўсходняй і паўднёвай Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ён распаўсюджаны таксама ў Заходняй Афрыцы, толькі крыху радзей.
Паводзіны[правіць]
Як і большасць ібісаў хагедаш таксама абшчынная птушка. У зграі, як правіла, ад 5 да 30 асобін, часам да 200. Птушкі часта выдаюць характэрны гучны покліч.