Хадэрслеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хадэрслеў
Haderslev
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
1050
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
21 140 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 45
Паштовыя індэксы
6100
Афіцыйны сайт
haderslev.dk (дацк.)
Хадэрслеў на карце Даніі
Хадэрслеў (Данія)
Хадэрслеў

Хадэрслеў (дацк.: Haderslev) — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (дацк.: Haderslev fjord), за 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва 21 140 чал. (1 студзеня 2006)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.

Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор цаглянай готыкі

У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) на ўзор замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.

У XVI стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.

З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі)[2].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]