Хайда-Гуаі
| Хайда-Гуаі англ.: Haida Gwaii |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Брытанская Калумбія |
| Плошча | 10 180 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 164 м |
| Насельніцтва (2008) | 4 761 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 0,468 чал./км² |
Хайда-Гуаі, да 2010 года - Астравы Каралевы Шарлоты - (мове індзейцаў хайда: Хайда-Гуаи, Haida Gwaii; на англ.: Queen Charlotte Islands) «астравы людзей», з 2010 года афіцыйнае найменне архіпелага ў межах Брытанскай Калумбіі[1]) – архіпелаг у паўночна-заходняга ўзбярэжжа канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, які складаецца з двух галоўных астравоў Грэй на поўначы і Морсбі на поўдні, выспаў Луіз, Лайел, Канг, а таксама прыкладна 150 невялікіх астравоў. Агульная плошча архіпелага 10180 км ². Архіпелаг аддзяляецца ад мацерыка пралівам Хекатэ. Востраў Ванкувер знаходзіцца на поўдзень ад архіпелага, аддзелены залівам Каралевы Шарлоты, амерыканскі штат Аляска знаходзіцца на поўначы, аддзелены пралівам Дыксан-Энтранс. Клімат на архіпелагу умераны, вільготны. Заходняя частка ўзбярэжжа архіпелага гарыстая, на паўночным-усходзе вострава Грэй знаходзіцца шырокая нізіна, углыб якой ўкліньваецца ўнутраная бухта Масет[2]. Таксама на паўночным усходзе вострава размешчаны правінцыйны парк Найкун (Naikoon Provincial Park). На паўднёвым-захадзе вострава Морсбі размешчана Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас.
Да перайменавання архіпелаг, быў названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі Шарлоты, жонкі караля Георга III.
Насельніцтва - 4761 чал.[3]
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Канады. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |