Хаймэ I Арагонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хаймэ I Заваёўнік
ісп.: Jaime I el Conquistador
араг.: Chaime I lo Conqueridor
катал.: Jaume el Conqueridor
акс.: Jacme lo Conquerent
Jaume I Palma.jpg
сцяг
9-ы кароль Арагона
1213 — 1276
Папярэднік: Педра II Каталік
Пераемнік: Педра III
граф Барселоны
1213 — 1276
Папярэднік: Педра II Каталік
Пераемнік: Педра III
сеньёр Манпелье
1213 — 1276
Папярэднік: Марыя дэ Манпелье
Пераемнік: Хаймэ II, кароль Маёркі
 
Нараджэнне: 2 лютага 1208({{padleft:1208|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Манпелье
Смерць: 27 ліпеня 1276({{padleft:1276|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:27|2|0}}) (68 гадоў)
Валенсія
Дынастыя: Барселонскі дом
Бацька: Педра II Каталік
Маці: Марыя дэ Манпелье
Жонка: Элеанора Кастыльская
Іаланда Венгерская
Тэрэза Гіл дэ Відор

Хаймэ I Заваёўнік (ісп.: Jaime I el Conquistador, араг.: Chaime I lo Conqueridor, катал.: Jaume el Conqueridor, акс.: Jacme lo Conquerent, 2 лютага 1208, Манпелье — 27 ліпеня 1276, Валенсія) — кароль Арагона, граф Барселоны, сеньёр Манпелье з 1213 года, кароль Маёркі з 1231 года, 1-ы кароль Валенсіі з 1238 года, граф Урхеля ў 12311236 гадах, граф Русільёна і Сердані з 1244 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Педра II, які загінуў пры Мюрэ.

Атрымаў мянушку Заваёўніка, з прычыны таго, што за час свайго доўгага валадарання ўлада Барселонскай дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Лангедок на поўначы, Балеарскія астравы на ўсходзе, тайфу Валенсію на поўдні, на месцы якой заснаваў аднайменнае каралеўства. Падпісаўшы пагадненне з Людовікам IX, ён вырваў Барселону з-пад намінальнага французскага сюзерэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны.

Яго ўдзел у Рэканкісце ў міжземнаморскай Іспаніі параўнальны са зробленым Фердынандам III Кастыльскім у Андалусіі.

Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод іспанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулат мора[1], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталонскае пераўзыходства ў заходнім Міжземнамор'і. Ён быў істотным дзеячом у развіцці каталонскай мовы, спансаваў каталонскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадарання «Libre dels feyts» (бел.: Кніга дзеяў).

Перад смерцю падзяліў свае ўладанні: Балеарскія астравы, пад імем каралеўства Мальёркі, дасталіся яго малодшаму сыну Хаймэ, а ўсё астатняе — старэйшаму, Педра III.

Крыжовы паход 1269 года[правіць | правіць зыходнік]

"Хан Тартарыі" (Ільхана) Абака перапісваўся з Хаймэ на пачатку 1267 года, запрашаючы яго аб'яднаць намаганні з манголамі і пайсці ў крыжовы паход..[2]Джэймс адправіў амбасадара ў Абака, які вярнуўся з манголамі ў 1269.[3] Папа Клімент IV спрабаваў адгаварыць Хаймэ ад крыжовых паходаў, гаварыў аб яго маральным абліччы. Альфонса X рабіў тое ж самае. Тым не менш, Хаймэ, які быў у Мурсіі, заключыў мір з Мухамедам I ібн Насрам, султанам Гранады, і прыступіў да збору сродкаў да крыжовых паходаў. Быў падатаваны флот у Барселоне ў верасні 1269, на якім Хаймэ быў гатовы да адплыцця на ўсход. Трубадур Аліўе Тэмплье злажыў песню, усхваляючы плаванне і спадзеючыся на яго поспех. Шторм, аднак, прымусіла яго сысці з курсу, і ён прыплыў да Эг-Морта. Згодна з Вільгельма Тырскім, ён вярнуўся праз Манпелье і пакінуў далейшыя намаганні на крыжовы паход.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1235 Хаймэ I Заваёўнік ажаніўся з Іаландай Венгерскай. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.

У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:

  • Іаланда Арагонская (1236-1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
  • Канстанцыя Арагонская (1239-1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
  • Педра III Арагонскі (1239-1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты на Канстанцыі Сіцылійскай, меў шасцёра дзяцей.
  • Хаймэ Маёркскі (1243-1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графства Русільён і Сердань, а таксама сеньёры Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты на Эскларамунде дэ Фуа, меў шасцёра дзяцей.
  • Фердынанд Арагонскі (1245-1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
  • Санча Арагонскі (каля 1242-1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Тібо V Наварская. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
  • Ізабэла Арагонская (1247-1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
  • Марыя Арагонская (1248-1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
  • Санча Арагонскай (1250-1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартас.
  • Элеанора Арагонская (1251-?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.


У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Chaytor, H. J. A History of Aragon and Catalonia. London: Methuen, 1933, p. 96
  2. Chaytor, 90.
  3. Runciman, History of the Crusades, pp. 330–332

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).