Хай-Лайн
| Хай-Лайн | |
| Дата заснавання |
2009 |
|---|---|
| Плошча |
1,6 км |
Хай-Лайн (англ.: The High Line) — парк у Манхэтэне на вышыні парадку 10 метраў ад паверхні зямлі, які да 1980-х гадоў служыў галіной надземнай чыгункі. У 1980 годзе чыгуначная галінка была зачынена, а ў 1990х года ўласнікі вырашалі пытанне па разборы чыгункі. Але было вырашана трансфармаваць шляхі ў паркавую алею. У 2004 і 2005 годзе пасля доўгіх слуханняў было вырашана выдзеліць 50 мільёнаў долараў на стварэнне парку. Акрамя таго, жалезная дорага канчаткова страціла статус чыгункі і была выдалена з рэестру Федэральнай службы наземнага транспарту ЗША.
Будаўнічыя працы пачаліся ў 2006, адкрыццё паўднёвай паркавай секцыі ў раёне вуліцы Генсвурт адбылося 8 чэрвеня 2009. У гэты момант алея працягнулася аж да 20-ай вуліцы (уваходы на яе таксама на 14 і 16 вуліцах), і мае даўжыню ў 2,3 км.
У гэты момант працягваюцца будаўнічыя працы з мэтай правесці алею па ўсёй даўжыні шляху. Прынамсі, разліковай адзнакай з'яўляецца 30-ая вуліца, бо ўчастак шляху з 30-ай па 34-ую вуліцу дагэтуль належыць чыгуначнай кампаніі, але гарадскія ўлады разлічваюць выкупіць гэту тэрыторыю і працягнуць развіццё парку.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |