Халакост у Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Перасяленне яўрэяў Магілёва у гета у ліпені 1941 года
Мемарыял «Яма» — помнік ахвярам Халакосту у Мінску

Халакост у Беларусі — пераслед і масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Беларусі у перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 года.

Беларусь была захоплена нямецкімі войскамі вельмі хутка і з'ехаць на ўсход здолелі вельмі нямногія яўрэі. З прыкладна 800 тысячаў — 1 мільёна яўрэйскага насельніцтва даваеннай тэрыторыі у центры рэгістрацыі бежанцаў у Бугуруслане было зарэгістравана 222 тысячы яўрэяў з Беларусі.

На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі павінны ажыццявіць ізаляцыю яўрэйскага насельніцтва па нацыянальных прыкметах у гета і канцэнтрацыйныя лагеры дзеля далейшага знішчэння[1][2][3]

Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і доўжыліся амаль да поўнага вызвалення тэррыторыі Беларусі ад захопнікаў. Па дадзеных большасці навуковых крыніц пад час акупацыі загінулі ад 600 да 800 тысячаў чалавек — 74—82 % яўрэйскага насельніцства Беларусі. У масавым знішчэнні яўрэяў акупантам актыўна дапамагалі калабарацыяністы. Выпадкі пераследу і забойстваў яўрэяў зафіксаваны таксама з боку польскіх і савецкіх партызанаў.

У пасляваенныя часы падзеі Халакосту падвяргаліся у Беларусі і СССР замоўчванню па ідэалагічных умовах. Сістэматычная праца па ушанаванню памяці ахвяраў Халакосту пачалася толькі у 1991 годзе пасля развалу камуністычнай сістэмы. Да сенняшняга дня навуковая праца по тэме Халакосту застаецца у Беларусі на нізкім узроўні.

Ход падзей

22 чэрвеня 1941 года Германія напала на СССР, і да канца жніўня тэрыторыя Беларусі была цалкам захоплена нямецкімі войскамі. У сувязі з тым, што прасоўванне нямецкіх частак было вельмі хуткім, толькі нешматлікім яўрэям удалося эвакуіравацца ці бегчы ў глыб краіны.

Эвакуацыя яўрэяў

Чым далей на ўсход знаходзілася яўрэйскае насельніцтва, тым большая яго доля была эвакуіравана і выратаваная ад акупацыі. Маладыя мужчыны былі прызваны ў Чырвоную армію. З далучаных да СССР пасля 1939 года заходніх тэрыторый, дзе пражывала больш за 2 мільёны яўрэяў[4], здолелі эвакуіравацца не больш за 100 тысяч. На тэрыторыі Беларусі ў межах да 1939 года, занятай немцамі да канца чэрвеня 1941 года, пражывала крыху больш за 130 тысяч яўрэяў, з якіх паспелі эвакуіравацца 14—15 тысяч. На тэрыторыі Беларусі, занятай немцамі да сярэдзіны ліпеня, пражывала яшчэ ад 105 да 110 тысяч яўрэяў, з якіх паспелі з'ехаць на ўсход 45—48 тысяч. У перыяд другой хвалі эвакуацыі, з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня 1941 года, удалося вывезці 80 тысяч яўрэяў з 125 тысяч з пакінутай на той момант неакупаванай тэрыторыі Беларусі[5][6].

Па прыкладных падліках, з раёнаў, захопленых немцамі да канца чэрвеня 1941 года, было эвакуіравана ўсяго каля 11% яўрэяў; з раёнаў, акупіраваных да сярэдзіны ліпеня 1941 года, — ад 43 да 44 %, а з усходняй частцы рэспублікі ўратавалася каля 63—64 %[7].

Шанцы на эвакуацыю вызначаліся месцам жыхарства (напрыклад, блізкасцю чыгункі), хуткасцю прасоўвання нямецкай арміі на ўсход і прыярытэтамі савецкіх органаў ў палітыцы эвакуацыі. У імянных спісах, складзеных у Цэнтральным даведачным бюро ў Бугуруслане (Арэнбургская вобласць РСФСР), у кастрычніку-лістападзе 1941 года было зарэгістравана 222 тысячы яўрэяў-бежанцаў з Беларускай ССР[5].

Пэрыяды, тэрытарыяльны і адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Беларусі ў пэрыяд акупацыі

Пэрыядызацыя Халакосту на Беларусі супадае з пэрыядызацыяй Халакосту на тэрыторыі СССР з тым удакладненнем, што Беларусь была вызвалена ў ліпені 1944 году.

Ілля Альтман вылучае наступныя этапы ў ажыцьцяўленні Халакосту на тэрыторыі СССР[8]:

  1. 22 чэрвеня 1941 году (нападзенне на СССР) — студзень 1942 году (Ванзейская канфэрэнцыя).
  2. Люты 1942 году — восень 1943 году (ліквідацыя гета і працоўных лягераў у нямецкіх зонах акупацыі).
  3. Зіма 1943/1944 гг. — восень 1944 году (перавод уцалелых яўрэяў у канцлагеры. У той жа пэрыяд ажыццяўляецца поўнае вызваленне акупаванай тэрыторыі СССР[9]).

Іцхак Арад разглядае тры этапы ў наступных інтэрвалах:[10]

  1. 22 чэрвеня 1941 гады (нападзенне на СССР) — люты 1942 году. За гэты час знішчана большасьць яўрэяў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, амаль усе яўрэі ўсходняй Беларусі, усходняй Украіны і занятых немцамі раёнаў РСФСР.
  2. Вясна 1942 году — снежань 1942 году. Знішчана большасьць яўрэяў заходняй Украіны і Беларусі, а таксама паўднёвых раёнаў РСФСР, акупаваных летам 1942 году.
  3. Студзень 1943 году — канец лета 1944 году. Знішчэньне астатніх яўрэяў на акупаваных тэрыторыях перад адступленнем немцаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Полян П. М. Первая обобщающая монография о Холокосте на территории СССР // Заметки по еврейской истории : интернет-журнал. — сентябрь 2005. — В. 9 (58).
  2. Альтман И. А. Жертвы ненависти. Холокост в СССР, 1941—1945 гг.. — М.: Фонд «Ковчег», 2002. — С. 59. — 543 с. — (Анатомия Холокоста). — ISBN 5-89048-110-X
  3. Холокост в Беларуси. Документы и материалы. — Мн.: НАРБ, 2002. — С. 5—6. — 276 с. — 1000 экз. — ISBN 9856372240.
  4. Акрамя Заходняй Беларусі гэта таксама Заходняя Украіна, частка тэрыторыі Фінляндыі, Літва, Латвія і Эстонія, Бесарабія і Паўночная Букавіна.
  5. 5,0 5,1 Смиловицкий Л. Л. Эвакуация и бегство из Турова. Лето 1941 г. / Сост. Басин Я. З. — Уроки Холокоста: история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 82. — (Сборник научных работ). — ISBN 9789856950059.
  6. Altshuler M. Escape and Evacuation of the Jews Eastern Belorussia During the Holocaust — Studies in Contemporary Jewry (Yahadut Zmaneinu). — Jerusalem: Еврейский университет в Иерусалиме, 1986. — С. 119—158.
  7. Розенблат Е. С., Еленская И. Э. Динамика численности и расселения белорусских евреев в XX веке. Демоскоп Weekly, Институт демографии Государственного университета - Высшей школы экономики, 17 - 30 марта 2003, № 105-106}}
  8. Полян П. М. Первая обобщающая монография о Холокосте на территории СССР // Заметки по еврейской истории. — сентябрь 2005. — В. 9 (58).
  9. За выняткам Курляндзкага катла.
  10. Уничтожение евреев СССР в годы немецкой оккупации (1941—1944). Сборник документов и материалов / Ицхак Арад — Иерусалим: Яд ва-Шем, 1991. — С. 9. — 424 с. — ISBN 9653080105.

Крыніцы