Халасле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хала́сле (венг.: halászlé) — традыцыйны венгерскі рыбны суп. Назва паходзіць ад венг.: hal — рыба (або венг.: halász — рыбак) і венг.:  — булён.

Для прыгатавання халасле дробна сечаную рэпчатую цыбулю і нарэзаную на дробныя кавалачкі рыбу або рыбную дробязь хутка пасеруюць з чырвоным перцам на свіным тлушчы, затым заліваюць вадой (таматавым сокам) і вараць да таго часу, пакуль рыба зусім не разварыцца. Пасля гэтага суп прапускаюць праз сіта. Затым туды дадаюць буйныя кавалкі рыбы (карп, сом, шчупак) і вараць да гатоўнасці. Суп халасле сервіруюць ў збанках з белым хлебам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]