Халдэнэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Халдэнэ (стар.-грэч.: Χαλδήνη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем персанажа з старажытнагрэчаскай міфалогіі - Халдэны, якая нарадзіла ад Зеўса героя Саліма.

Таксама пазначаецца як Юпітэр XXI. Належыць да групы Кармэ.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Халдэнэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 26 лістапада 2000 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 5 студзеня 2001 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 10. Уласная назва была прысвоена 22 кастрычніка 2002 года.