Хальгрымскірк'я

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Reykjavik Aðflug Braut 19.JPG

Хальгрымскірк'я (ісл. Hallgrímskirkja — царква Халгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк'явіку, сталіцы Ісландыі. Чацвёрты па вышыні будынак у Ісландыі, пасля доўгахвалёвай радыё мачты Хелісандур, Эйларскага доўгахвалёвага радыёпередатчыка і Смараторгскай вежы. Царква названа ў гонар паэта і нацыянальнага лідэра Халгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Passion hymns» (Гімны жарсці).

Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд'ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 год. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — ў 1974 годзе. Неф быў асвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк'явіка, і бачна з любой кропкі горада. Яна зрабілася сімвалам ісландскай сталіцы.

У царкве месціцца вялікі арган, створаны германскім майстрам Ёханесам Клайсам з Бона. Арган з'яўляецца механічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня 15 м, вага — 25 тонн.

Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасці аглядальнай вежы. з якой адкрываецца цудоўны від на Рэйк'явік і яго ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчаслівага, падораная Злучанымі Штатамі Амерыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынга — Ісландскага парламента.


[правіць] Гл. таксама

Commons

Каардынаты: 64°08′31″ пн. ш. 21°55′39″ з. д. / 64.141944° пн. ш. 21.9275° з. д. (G) (O) (Я)

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах