Ханс Георг Дэмельт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс Георг Дэмельт
Hans Georg Dehmelt
Дата нараджэння:

9 верасня 1922({{padleft:1922|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (92 гады)

Месца нараджэння:

Гёрліц, Германія

Краіна:

ЗША

Альма-матэр:

Гётынгенскі ўніверсітэт
Універсітэт Дзюка

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1995)

Ханс Георг Дэмельт (ням.: Hans Georg Dehmelt; нар.9 верасня 1922 года, Гёрліц, Германія) — нямецка-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) - палова прэміі сумесна з Вольфгангам Паўлем «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ханс Георг Дэмельт вырас у Берліне. Пасля экзамену на допуск да навучання ва ўніверсітэце ў 1940 годзе пайшоў служыць у войска ў частцы СПА. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, пасля якой вярнуўся ў Германію і ў рамках ваеннай праграмы вывучаў фізіку ва ўніверсітэце Брэслау. У 1944 годзе быў пасланы на заходні фронт, дзе падчас Ардэнскай бітвы трапіў у палон да амерыканцаў. Пасля вызвалення ў 1946 годзе працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце ў такіх вучоных, як Рыхард Бекер, Ханс Копферман, Вернер Гейзенберг, Макс фон Лаўэ, Вольфганг Паўль і Макс Планк. Пры пахаванні Планка быў адным з тых, хто нёс яго труну. Атрымаў дыплом у 1948 годзе па тэме томсанаўскага мас-спектрометра. У 1950 годзе абараніў дысертацыю, пасля чаго быў запрошаны ў ЗША на месца постдокаў. У 1952 годзе перайшоў у Вашынгтонскі ўніверсітэт у Сіэтле, дзе ў 1955 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1958 годзе намеснікам прафесара і ў 1961 годзе прафесарам. У 2002 годзе выйшаў на пенсію.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе Дэмельт упершыню апісаў перавагі іонных пастак для спектраскапіі высокай адрознівальнай сілы. У наступныя гады ён заклаў асновы для будаўніцтва такіх пастак. У 1959 годзе яму ўдалося пратрымаць у магнетроннай пастцы (пасля названай пасткай Пенінга) 1 электрон на працягу 10 секунд. У 1973 годзе яму ўдалося правесці доўгае захоўванне аднаго электрона і пабудаваць аднаэлектронны генератар, сумесна з Дэвідам Вінеландам і Філам Экстрамам. У наступныя гады ён настолькі ўдасканаліў гэты метад, што ў 1987 годзе яму ўдалося вельмі дакладна памераць гірамагнітныя адносіны электрона і пазітрона.

У 1989 годзе Дэмельт, сумесна з Вольфгангам Паўлем, атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]