Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін

Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін (шведск.: Hans Karl August Simon von Euler-Chelpin; 15 лютага 1873, Аўгсбург, Германская імперыя — 6 лістапада 1964, Стакгольм, Швецыя) — шведскі біяхімік, член Каралеўскай шведскай акадэміі навук. Нашчадак Леанарда Эйлера. Бацька Ульфа Эйлера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мюнхенскую АХ (1893), затым вывучаў хімію і медыцыну ва універсітэтах Берліна, Страсбурга і Гётынгена. Арганізатар і старшыня (1908—1963) Шведскага хімічнага таварыства. Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта (1906—1929), дырэктар Інстытута арганічнай хіміі і інстытута вітамінаў (з 1929).

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1929, сумесна з А. Гардэнам) «за даследаванні па ферментацыі цукру і ферментаў закісання».

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Grundlagen und Ergebnisse der Pflanzenchemie, Tl 1—3, Braunschweig, 1908—09;
  • Chemie der Enzyme, 3 Aufl., Tl 1—2, Münch., 1925-34.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.51