Ханс Фішэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс Фішэр
ням.: Hans Fischer
Hans Fischer (Nobel).jpg
Дата нараджэння:

27 ліпеня 1881(1881-07-27)

Месца нараджэння:

Хёхст, Германія

Дата смерці:

31 сакавіка 1945(1945-03-31) (63 гады)

Месца смерці:

Мюнхен, Германія

Краіна:

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Навуковая сфера:

арганічная хімія, біяхімія

Месца працы:

Інсбрукскі ўніверсітэт Венскі ўніверсітэт Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт

Альма-матэр:

Марбургскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Эміль Фішэр

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1930)

Ханс Фішэр (ням.: Hans Fischer, 27 ліпеня 1881, Хёхст - 31 сакавіка 1945, Мюнхен) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік, доктар медыцыны (1908).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт у Марбургу ў 1904 годзе. Прафесар універсітэтаў у Інсбруку (з 1916) і Вене (з 1918) і Вышэйшай тэхнічнай школы Мюнхена (1921-45). Пакончыў жыццё самагубствам 31 сакавіка 1945 ў Мюнхене пасля таго, як яго інстытут і праца былі знішчаны ў выніку апошніх баёў Другой сусветнай вайны.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па хіміі пірола і яго вытворных. У 1927 Фішэр ажыццявіў сінтэз парфірына, а затым сінтэзаваў рэчывы-фарбавальнікі крыві - гемін (1929) і жоўці - білірубін (1931). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку глабіна і комплекснага злучэння жалеза - геміна. У 1940 Фішэр усталяваў буддову хларафілаў а і b.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1930) «за даследаванні па канструяванню геміна і хларафіла, асабліва за сінтэз геміна (пігмента крыві)».