Ханіяра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ханіяра
англ.: Honiara
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 22 000 000 м²
Вышыня цэнтра
29 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
54 600 чалавек (2003)
Часавы пояс
Ханіяра на карце Саламонавых Астравоў
Ханіяра (Саламонавы Астравы)
Ханіяра
Ханіяра (Саламонавы Астравы)
Ханіяра

Ханіяра (англ.: Honiara) — сталіца Саламонавых Астравоў, адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.

Ханіяра з'яўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзбярэжжы вострава Гуадалканал, на якім акрамя шырокай узбярэжнай нізіны знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых астравоў — гара Маракамбуру (2330 м).

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, спякотны і вільготны. Тэмпература на працягу году амаль не змяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Спякотны і вільготны сезон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор'е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.

Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з меланезійцаў. Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце англійскай мовы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]