Батый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хан Батый)
Батый
манг.: Бат хан
Нараджэнне каля 1205[1]
Смерць каля 1255[1]
Месца пахавання
Род Чынгізіды
Бацька Джучы[2]
Жонка Баракчын Хатун
Дзеці Сартак[d][2] і Тукан[d][2]
Дзейнасць Хан, тытул, палкаводзец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Батый

Баты́й, Бату́-хан, (12051255) — мангольскі военачальнік і правадыр, чынгізід, хан Залатой Арды, сын Джучы і ўнук Чынгісхана. Згодна з воляю Цемучына (Чынгісхана) у 1224 годзе, старэйшаму сыну, Джучы, дасталіся Кіпчакскі стэп, Хіва, частка Каўказа, Крым і Русь (улус Джучы). Так і не прыняўшы ўладу ў прызначанай яму частцы, Джучы памёр у 1227 годзе.

На курултаях 1229 і 1235 гадоў было вырашана адправіць вялікае войска для заваявання прастораў да поўначы ад Каспійскага і Чорнага мораў. Хан Угэдэй паставіў на чале гэтага паходу атыя. З ім ішлі Арда, Шыбан, Тангкут, Кадан, Буры і Пайдар (нашчадкі Чынгісхана) і лепшы мангольскі военачальнік Субэдэй-багатур.

На сваім шляху гэта нашэсце захапіла не толькі рускія княствы, але і частку краін Заходняй Еўропы. Спачатку татары паваявалі Венгрыю, куды перакачавалі ад татар куманы (полаўцы). Пасля татары накіраваліся ў Польшчу, Чэхію, Маравію, Боснію, Сербію, Балгарыю, Харватыю і Далмацыю.

Падняўшыся па Волзе, Батый разграміў Волжскую Булгарыю, затым павярнуў на захад, разбурыў Разань (снежань 1237 года), Маскву, Уладзімір-на-Клязьме (люты 1238 года), быў пайшоў на Ноўгарад, але ад вясновай бездаражы сышоў у Палавецкія стэпы, па дарозе паваяваўшы Казельск. У 1239 годзе Батый узяў Пераяслаўль, Чарнігаў, зруйнаваў Кіеў (6 снежня 1240 года), Каменец, Уладзімір-Валынскі, Галіч і Ладыжын (снежань 1240 года). Тут арда Батыя падзялілася. Частка на чале з Каданам і Арду накіравалася ў Польшчу (былі зруйнаваны Сандамір 13 лютага 1241 года, Кракаў 24 сакавіка, Аполе і Уроцлаў), дзе пад Лягніцай польскія сілы пацярпелі страшнае паражэнне.

Крайнім заходнім пунктам гэтага набегу стаў Майсен. Еўропа была захоплена знянацку і не аказала дружнага і арганізаванага супраціўлення. Чэшскія сілы спазніліся пад Лігніцу і былі накіраваны ў Лужынкі напярэймы манголам на меркаваны шлях іх руху на захад. Аднак яны павярнулі на поўдзень на безабаронную Маравію, якая падверглася спусташэнню.

Другая вялікая частка на чале з Батыем рушыла на Венгрыю, дзе хутка з ёю злучыліся Кадан і Арду. Венгерскі кароль Бела IV быў ушчэнт пабіты Батыем і збег. Батый прайшоў па Венгрыі, Харватыі і Далмацыі, усюды наносячы паражэнні. У снежні 1241 года памёр хан Угэдэй; гэтая вестка, атрыманая Батыем у разгар яго еўрапейскіх поспехаў, прымусіла яго паспяшацца ў Манголію, каб прыняць удзел у абранні новага хана. У сакавіку 1242 года пачаўся зваротны, не менш спусташальны, рух манголаў праз Боснію, Сербію і Балгарыю.

Пазней Батый не рабіў спроб ваяваць заходнія краіны, асеўшы на берагах Волгі ў горадзе Сарайчык, які стаў пры ім сталіцай вялікай дзяржавы Залатая Арда. Наступствы мангола-татарскіх нашэсцяў на Русь. На працягу 1237—1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошылі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі Русі [1]. Заваяванне насіла выключна жорсткі характар: гарады, якія аказвалі супраціўленне, цалкам вынішчаліся. Лесастэпавыя прасторы Паўднёвай Русі абязлюдзелі на два з паловай стагоддзі, астатняя тэрыторыя была ў глыбокім заняпадзе. Княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта нашэсце закранула ў значна меншай ступені. Ускосныя летапісныя паведамленні і матэрыялы археалагічных даследаванняў дазваляюць сцвярждаць пра разбурэнне ў гэты час хіба толькі ўскрайкаў беларускай тэрыторыі — гарадоў Гомеля, Магілёва [2], магчыма Берасця, Пінска [3] і некаторых іншых.

У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Мясцовыя князі былі пазбаўлены спадчыннага права на ўладанні і мусілі атрымліваць іх нанова ў якасці «пажалаванняў» з рук хана. Неўзабаве па Русі былі разасланы татарскія перапісчыкі, якія размяркоўвалі па гарадах і валасцях даніну — ясак [4]. Характэрна, што перапісчыкі накіроўваліся нават у тыя княствы, да якіх не дайшло татарскае войска: напрыклад, у 1257 г. яны прыбылі ў Вялікі Ноўгарад [5]. Гэта даказвае, што Бату добра ўяўляў палітычную сістэму Русі і лічыў сябе яе пераемнікам.

У княстваў на тэрыторыі Беларускага Панямоння і Падзвіння быў выбар: або чакаць непазбежнага з’яўлення татарскіх перапісчыкаў, як зрабілі ў Вялікім Ноўгарадзе і, верагодна, Смаленску, або рашуча парваць са старой сістэмай наследавання ўлады, якая ў новых умовах азначала маўклівае прызнанне суверэнітэту ардынскага хана. Паколькі сіл для самастойнага адпору не было, заставалася шукаць сабе новага сюзерэна, які б не пагражаў такім жорсткім прыгнётам, як татары, і адначасова меў магчымасці для арганізацыі супраціўлення апошнім. Такім сюзерэнам мог стаць у тагачасных умовах або далёкі каталіцкі Захад, або блізкі і добра знаёмы ўладар суседняй Літвы.

На поўдні князь Даніла Галіцкі апрача ўласных сіл спрабаваў абаперціся на Захад, нават каранаваўся дасланай з Рыма каралеўскай каронай [6]. Аднак усё гэта аказалася малаэфектыўным — пазбегнуць залежнасці ад татар і яе разбуральных наступстваў Галіцка-Валынская зямля не здолела [7].

Жыхары Пскоўскай і Полацкай зямель спрабавалі выкарыстаць змену дынастыі, не парываючы радыкальна з агульнарускай палітычнай сістэмай. У верасні 1248 г. була рымскага папы Інакенція IV была адрасавана «новаахрышчанаму князю» (яўна літоўскага паходжання) Полацка [8] ці, магчыма, Пскова (назвы абодвух у заходнееўрапейскіх крыніцах часам блізкія па напісанні). Пскавічы каля 1265 г. прынялі сваім князем уцекача з Літвы Даўмонта [9]. У Полацку ў 1250-1260-я гг. чаргаваліся літоўскія (Таўцівіл, Гердзень) і рускія (Канстанцін, Ізяслаў) князі [10]. Паралельна Полацк актывізаваў сувязі з Лівоніяй. У буле папы Урбана IV[11] і грамаце Гердзеня ў 1264 г. упамінаюцца полацкія воласці, незадоўга да таго падараваныя князем Канстанцінам лівонцам, а з больш позніх згадак (1366) вынікае, што на гэтых землях паўстаў замак Розітэн (на старабеларускай мове Рэжыца, сучасны горад Рэзэкне на ўсходзе Латвіі [12]. На мяжы XIII—XIV ст. нейкі полацкі князь (магчыма, той жа Канстанцін) перад смерцю ўвогуле перадаў княства пад пратэктарат Рыжскага архібіскупства [13].

Пэўны час абедзвюм землям удавалася захоўваць самастойнасць. Але Пскоўшчына засталася дробным перыферыйным княствам, так і не стаўшы ядром новага дзяржаваўтваральнага працэсу, а Полаччына ўрэшце ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.©Матэрыял сайта «JiveBelarus.net»

Найбольш перспектыўным аказаўся шлях поўнай інтэграцыі з Літвой, па якім пайшлі княствы Панямоння. У выніку ўтварылася двухэтнічная дзяржава, якая не толькі адстаяла сваю незалежнасць у жорсткай барацьбе з суседзямі, але праз стагоддзе перайшла да актыўнай экспансіі, перахапіўшы з рук аслабелай Арды кантроль над паловай Русі. Яе жыццяздольнасць можа быць растлумачана тым, што князем Наваградка і суверэнам іншых панямонскіх гарадоў каля 1248 г. стаў не ўцякач накшталт Даўмонта і не адзін з другарадных літоўскіх князёў накшталт полацкіх Таўцівіла і Гердзеня, a найбольш магутны ўладар — Міндоўг, які мог абаперціся не толькі на мясцовае баярства і сваю непасрэдную вотчыну ў «Літоўскай зямлі», але і на ўвесь ваенны патэнцыял Літвы ў шырокім сэнсе. Нават больш, менавіта з дапамогай рускіх княстваў Міндоўг, а затым яго сын Войшалк канчаткова ўстанавілі ў Літве цэнтралізаваную ўладу, для чаго не было неабходных стартавых пазіцый ні ў Даўмонта, ні ў Таўцівіла.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын — Сартак.

Зноскі

  1. а б Batu-khanStore norske leksikon, 2021. Праверана 25 ліпеня 2022.
  2. а б в China Biographical Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]