Харвацкая банавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Ілірык

Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна

Асманская Боснія і Герцагавіна

Баснійска—Герцагавінскае паўстанне

Баснійскі крызіс

Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі

Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў

Стварэнне Югаславіі

Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна

Незалежная дзяржава Харватыя

Другая сусветная вайна

СР Боснія і Герцагавіна

Распад Югаславіі, Баснійская вайна

Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія

Дэйтанская дамова

Сучасная Боснія і Герцагавіна


Партал «Боснія і Герцагавіна»

Харвацкая банавіна (харв.: Banovina Hrvatska) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1939 па 1941 год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб банавіны

Харвацкая банавіна была створана ў 1939 у выніку пагаднення Цветкавіча — Мачэка, каб аб'яднаць большасць харватаў у складзе адной адміністрацыйнай адзінкі. Новая банавіна атрымала шырокую аўтаномію. Банам быў Іван Шубашыч. У 1941 тэрыторыя банавіны ўвайшла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя, а ў 1945 была размеркавана паміж Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Ваяводзінай (у складзе Сербіі) у складзе СФРЮ.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта банавіны

Харвацкая банавіна была самай вялікай банавінай Югаславіі і размяшчалася ў заходняй частцы каралеўства, галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Харватыі і 40 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Банавіна была ўтворана з Саўскай і Прыморскай банавін, таксама ўключыўшы ў сябе частка тэрыторыі Дунайскай, Врбаскай, Дрынскай і Зэцкай банавін. Банавіна межавала на северы з Драўскай банавінай і Венгрыяй, на ўсходзе з Дунайскай, Дрынскай, Врбаскай і Зэцкай банавінамі, на поўдні з Адрыятычным морам, на захадзе з Адрыятычным морам і Італіяй. Сталіцай банавіны быў Заграб.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Банавіна была заснавана з мэтай засяродзіць у яе межах усё харвацкае насельніцтва Югаславіі. У выніку 74 % насельніцтвы складалі харваты, 19 % сербы. З 99 котараў банавіны харваты складалі большасць у 81, сербы ў 17, башнякі у 1.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]