Харвацкі Сабар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Hrvatski sabor logo.jpg
Герб Каралеўства Харватыі, Славоніі і Далмацыі на будынку Харвацкага Сабара ў Заграбе

Харвацкі Сабар (харв.: Hrvatski sabor) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Харватыі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з дэпутатаў, колькасць якіх вагаецца ад 100 да 160. Сабор абіраецца шляхам прамога ўсеагульнага тайнага галасавання на чатырохгадовы тэрмін. Мандаты дэпутатаў могуць быць прадоўжаны выключна падчас ваеннага становішча.

Вызначаная колькасць мандатаў зарэзервавана за этнічнымі меншасцямі і харвацкай дыяспарай. З ліку цяперашніх 153 дэпутатаў 8 прадстаўляюць меншасці і 5 - дыяспару.

Кіраўніком сабора з'яўляецца Старшыня (харв. Predsjednik).

Двухпалатны парламент 1990-2001 гг[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Канстытуцыяй Харватыі 1990, Сабар складаўся з дзвюх палат:

  • Палата Дэпутатаў (харв. Zastupnički dom), які выбіраў прамым галасаваннем;
  • Палата Жупанаў (харв. Županijski dom), у якую 21 жупанія прызначала па 3 сваіх прадстаўніка без уліку колькасці жыхароў.

Дэпутацкі склад Сабара пасля выбараў 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

Выбарчы спіс Месцы
Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі (SDP) 61
Харвацкая народная партыя — Ліберальныя дэмакраты (HNS-LD) 13
Харвацкая партыя пенсіянераў (HSU) 3
Дэмакратычная асамблея Істрыі (IDS-DDI) 3
Харвацкая дэмакратычная садружнасць (HDZ) 44
Харвацкая грамадзянская партыя (HGS) 2
Дэмакратычны цэнтр (DC) 1
Харвацкія лейбарысты — Партыя працы (HL-SR) 6
Харвацкі дэмакратычны саюз Славоніі і Бараньі (HDSSB) 6
Незалежны спіс Івана Грубішыча 2
Харвацкая сялянская партыя (HSS)[1] 1
Харвацкая партыя права д-ра Антэ Старчэвіча (HSP)[2] 1
Харвацкая партыя права (HSP) -
Харвацкая сацыял-ліберальная партыя (HSLS) -
Астатнія -
Незалежная дэмакратычная сербская партыя (SDSS) 3
Іншыя нацыянальныя меншасці[3] 5
Усяго 151

Зноскі

  1. У склад кааліцыі ўваходзілі дзве іншыя партыі, прадстаўнікі якіх не атрымалі ніводнага месца ў парламенце.
  2. У склад кааліцыі ўваходзіла таксама яшчэ адна партыя, прадстаўнікі якой не атрымалі ніводнага месца ў парламенце.
  3. У адной з падакруг нацменшасцей перамог кандыдат кааліцыі Кукурыку (з HNS-LD), тым самым кааліцыя Кукурыку фактычна атрымала 81 мандат.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]