Харон, спадарожнік Плутона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Харон
спадарожнік Плутона
Charon.png
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік

Дж. У. Крысці

Дата адкрыцця

22 чэрвеня 1978

Арбітальныя характарыстыкі
Перыяд абарачэння

6,387230 ± 0,000001 дзён
(6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с)

Нахіл арбіты

112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі)

Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр

1212±16 км

Маса

(1,52 ± 0,06)×1021 кг

Шчыльнасць

1,65 ± 0,06 г/см³

Паскарэнне свабоднага падзення

0,278 м/с²

Перыяд вярчэння вакол сваёй восі

сінхранізаваны

Тэмпература паверхні

-220 °C (53 K)

Атмасфера

Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа)

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 1,72 г/см³ (3) ([1]). Адзін абарачэнне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды звернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.

Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозніваюцца па складзе. У то час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфармаваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты пояса Койпера.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Southwest Research Institute (англ.) . — паведамленне пра тэорыю паходжання Харона ў выніку сутыкнення.. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.