Харчовыя дабаўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харчовыя дабаўкі

Харчовая дабаўка — уведзенае падчас вытворчасці або гандлю ў харчовы выраб рэчыва для захавання або надання водару, смаку ці выгляду. Воцатная і малочная кіслоты, кухонная соль выкарыстоўваюцца цягам тысячагоддзяў. Шырокае выкарыстанне большасці іншых пачалося ў 2-й палове ХХ ст. з развіццём знешняга гандлю і выяўнай, каляровай рэкламы.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле прызначэння падзяляюцца на: антыакісляльнікі (Е300-399), вільгацезахавальнікі, водара- і смакаўзмацняльнікі (Е600-699), глазуравальнікі (Е1000), жэлявальнікі, кансерванты (Е200-299), загушчальнікі (Е300-399), мукаапрацоўнікі, падсаладжальнікі (Е1000), пенагаснікі (Е900-999), пенаўтваральнікі, разрыхляльнікі (Е1000), рэгулятары кіслотнасці (Е1000), стабілізатары (Е300-399), фарбавальнікі (E100-182), хлебазапякальнікі і эмульгатары (Е500-599).

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Аб'яднаны камітэт экспертаў па харчовых дабаўках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных нацый ухваляе выкарыстанне рэчыва ў харчовай вытворасці пры бяспечнасці ў доследах на жывёлах. Аднак Еўрапейскае агенцтва па харчовых стандартах доследна выявіла ператраўліванне сінтэтычнага азазлучэння (Е128), раней дазволенага як чырвоны фарбальнік кілбас і мяса, у атрутны анілін.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі пры вытворчасці харчавання для дзяцей першага года жыцця з харчовых дабавак дапушчаецца выкарыстанне толькі солі. У вырабах для дзяцей да трох гадоў выключаецца выкарыстанне генетычна змененай сыравіны[1].

Зноскі

  1. Надзея Нікалаева. Харчовыя дабаўкі: за і супраць // Краіна здароўя. — 9 лютага 2010. — № 6 (175). — С. 5.(недаступная спасылка)