Харытон Сцяпанавіч Гарагляд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харытон Сцяпанавіч Гарагляд
Дата нараджэння 11 (23) кастрычніка 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1985(1985-05-23) (86 гадоў)
Род дзейнасці ветэрынар, гігіеніст, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ветэрынарыя[1], санітарыя[d], гігіена і навука[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11 кастрычніка 1898, Стахава, сучасны Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі[2]. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[2]. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць)[2]. Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР[2]. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970[3]) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.

Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання[2]. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах[2]. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод апублікаваных прац:

  • Болезни и вредители рыб. — М., 1955
  • Трихинеллёз сельскохозяйственных животных и его профилактика. — Мн., 1959
  • Ветеринарно-санитарная экспертиза с основам технологии продуктов животноводства. — М., 1960 (совм. с В. П. Коряжновым, Я. П. Шлипаковым)
  • Ветеринарно-санитарные исследования продуктов животноводства и растениеводства. — Мн., 1962
  • Болезни диких животных. — Мн., 1971
  • Ветеринарно-санитарная эксспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. — Л., 1974 (в соавт.)

і інш.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж Горегляд Харитон Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Редкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]