Хары Холкеры
| Хары Холкеры Harri Holkeri |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 30 красавіка 1987 — 26 красавіка 1991 | |||
| Прэзідэнт: | Маўна Койвіста | ||
| Папярэднік: | Калеві Сорса | ||
| Пераемнік: | Эска Аха | ||
| Нараджэнне: | 6 студзеня 1937 Орыпяя, Фінляндыя |
||
| Смерць: | 7 жніўня 2011 (74 года) Хельсінкі, Фінляндыя |
||
Хары Хермані Холкеры (фін.: Harri Hermanni Holkeri; 6 студзеня 1937, Орыпяя — 7 жніўня 2011, Хельсінкі[1]) — фінскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Фінляндыі (1987—1991), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (2000—2001), былы глава UNMIK, былы глава фінскай партыі «Нацыянальная кааліцыя».
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў фінска-швецкай сям'і Анці Холкеры і Майрэ Ахлгрэн у камуне Орыпяя. Неўзабаве сям'я пераехала ў горад Тояла. Менавіта там будучы палітык атрымлівае адукацыю, становіцца актывістам скаўцкага руху.
Скончыў паліталагічны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1970 годзе Холкеры выбраны ў парламент Фінляндыі.
Балаціраваўся ў прэзідэнты Фінляндыі двойчы — у 1982 і 1988 гадах.
Унёс вялікі ўклад у міжнародную міратворчую дзейнасць. У прыватнасці, ён быў аўтарам мірнага плану Паўночнай Ірландыі ў канцы 90-ых гадоў. Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II узнагародзіла яго рыцарскім ордэнам Брытанскай імперыі.
У 2003 годзе ён узначаліў адміністрацыю ААН у Косава.
Сканаў пасля працяглай хваробы 7 жніўня 2011 года.[1]
Асабістае жыццё [правіць]
У 1960 годзе Холкеры жаніўся на Мар'е-Лійсэ Лепісцё (фін.: Marja-Liisa Lepistö), у іх нарадзілася двое дзяцей — Юка (Jukka, нар. 1962) і Кацью (Katju, нар. 1964).
Зноскі
|
|
|
|---|---|
|
Свінхувуд · Паасіківі · Інгман · К.Кастрэн · Венала · Эрых · Венала · Каяндэр · Каліа · Каяндэр · Інгман · Туленхейма · Каліа · Танер · Суніла · Мантэрэ · Каліа · Свінхувуд · Суніла · Ківімякі · Каліа · Каяндэр · Руці · Рангел · Лінкаміес · Хакцэль · У. Кастрэн · Паасіківі · Пекала · Фагерхольм · Кеканен · Туаміая · Цёрнгрэн · Кеканен · Фагерхольм · Сукселайнен · фон Фіеандт · Куўскаскі · Фагерхольм · Сукселайнен · Міетунен · Кар'ялайнен · Лехта · Віралайнен · Паасіа · Койвіста · Аўра · Кар'ялайнен · Аўра · Паасіа · Сорса · Лійнамаа · Міетунен · Сорса · Койвіста · Сорса · Холкеры · Аха · Ліпанен · Яатээнмякі · Ванханен · Ківініемі · Катайнен |