Хар'яна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хар'яна
हरयाणा, Haryana
Краіна Індыя
Адміністрацыйны цэнтр Чандыгарх
Насельніцтва (2001)
21 083 млн (16-е месца)
Плошча 44 212 км²
Хар'яна на карце
Абрэвіятура IN-HR
Код ISO 3166-2 IN-HR
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Хар'яна на Вікісховішчы

Хар'яна (англ.: Haryana з хіндзі: Дом бога (Hari+ayana)), штат на поўначы Індыі. Гранічыць са штатамі Пенджаб і Хімачал-Прадэш на поўначы, Раджастхан на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракханд на ўсходзе. Хар'яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў па плошчы (44 212 км2) і 16-е па насельніцтву (21 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Чандыгарх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Штат створаны ў 1966 шляхам аддзялення хіндзімоўных раёнаў Пенджаба ад пенджабскамоўных.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ВУП штата — 25 млрд. долл. ЗША (2004).

Хар'яна — адзін з самых індустрыяльна развітых штатаў краіны, гэта цэнтр індыйскага аўтамабілебудавання і адзін з асноўных цэнтраў IT-сектара Індыі. На тэрыторыі штата размяшчаецца другі па велічыні ў Паўднёвай Азіі нафтаперапрацоўчы завод. Дапаўняюць партрэт індустрыі штата металургічная і тэкстыльная прамысловасць.

Нягледзячы на значныя поспехі ў індустрыялізацыі, Хар'яна застаецца пераважна аграрным штатам: у сельскай гаспадарцы занята каля 70% працаздольнага насельніцтва. Асноўныя культуры — пшаніца, рыс, трыснёг, бавоўна, кукуруза. Звыш 80% плошчы — пад ворывам, з якіх 3/4 ахоплены ірыгацыяй. Буйнатаварная малочная жывёлагадоўля. У 1970-х Хар'яна ўнесла значны ўклад у поспех індыйскай «зялёнай рэвалюцыі», якая забяспечыла харчовую самадастатковасць краіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

З 21,1 млн. чал. мужчын 11,4 млн., жанчын 9,8 млн. Вялікая палавая дыспрапорцыя выклікана у т.л. секлектыўнымі абортамі жаночых зародкаў. Недахоп нявест кампенсуецца іх набыццём (літаральна, purchase) у штатах Арыса, Джаркханд і Біхар.

Індуістаў 88,2%, мусульман 5,8%, сікхаў 5,5%, джайністаў 0,3%, хрысціян 0,1%.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]