Хасэ Луіс Браўн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хасэ Луіс Браўн

Хасэ Луіс Браўн (ісп.: José Luis Brown; 11 лістапада 1956) — футбаліст зборнай каманды Аргенціны. Абаронца. Чэмпіён свету 1986.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браўн — выхаванец клуба «Эстудыянтэс», за які выступаў першую палову сваёй кар'еры футбаліста. Разам з «ільвамі» Браўн выйграў два чэмпіянаты Аргенціны. У 1986 годзе, ужо будучы гульцом калумбійскага «Атлетыка Насьёналь», Браўн стаў чэмпіёнам свету. Прычым, у фінальнай гульні ён адкрыў лік, забіўшы свой адзіны мяч за кар'еру ў зборнай.

Па заканчэнні кар'еры гульца стаў трэнерам. Спачатку некаторы час працаваў памочнікам трэнера і трэнерам другіх каманд у Оскара Руджеры ў «Сан-Ларэнса» і ў Карласа Біларда ў «Боке Хуніёрс». Затым дзейнічаў у трэнерскім тандэме з Эктарам Энрыке ў двух клубах — «Альмагра» і «Нуэва Чыкага».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.