Хасэ Луіс Міньяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хасэ Луіс Міньяна
Поўнае імя Хасэ Луіс Міньяна Гарсія
Нарадзіўся 22 мая 1987(1987-05-22)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Гандыя
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Іспанія Алікантэ 4 (0)
2009—2012 Іспанія Валенсія Месталья 91 (5)
2012 Іспанія Уракан (Манісэс) 16 (1)
2013 Іспанія Эльчэ B 17 (2)
2013—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 22 (1)
2014—2018 Іспанія Эркулес (Алікантэ) 135 (9)
2018—2019 Іспанія Рэал (Мурсія) 27 (1)
2019—2022 Іспанія Ла-Нусія 68 (0)
2022— Іспанія Гандыя
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2022.

Хасэ Луіс Міньяна Гарсія (ісп.: José Luis Miñano García, нар. 22 мая 1987) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Гандыя».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Алікантэ», пасля трапіў у сістэму «Валенсіі», гуляў за фарм-клуб «Валенсія Месталья». У 2012 годзе выступаў за клуб «Уракан» у Сегундзе B.

У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе аўтазаводцаў.

Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, а ў маі вярнуўся ў асноўны склад. Выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У ліпені 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[3].

Вярнуўшыся на радзіму ўлетку 2014 года, папоўніў склад клуба «Эркулес» з роднага горада Алікантэ. У 2018 года перабраўся ў «Рэал» з Мурсіі. У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Ла-Нусія», дзе гуляў да лета 2022 года. У жніўні 2022 года далучыўся да «Гандыі».

Зноскі