Хасэ дэ Сан-Марцін
Хасэ дэ Сан-Марцін (ісп.: José de San Martín; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — aргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.
Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям'і ў Япею ў Віцэкаралеўстве Ла Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.
У 1812 годзе Сан Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі каланізатарамі. У 1817 годзе Сан Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант'яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О'Хігінса.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ дэ Сан-Марцін- Хосе де Сан Мартин, Хронос, Библиографический указатель (на рускай мове)
- Музей у доме Хасэ дэ Сан Марціна ў Булоні (Францыя) (на французскай мове)
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |
