Хаяа Міядзакі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хаяа Міядзакі
Hayao Miyazaki.jpg
Дата нараджэння 5 студзеня 1941(1941-01-05) (72 года)
Токіа, Японія
Кірунак мангака, мультыплікатар
Псеўданім(ы) Цутому Тэрукі
Вядомыя працы «Наўсікая з Даліны Вятроў», «Мой сусед Татора», «Знесеныя зданямі», «Хадзячы замак», «Нябесны замак Лапута», «Прынцэса Мананоке»
Узнагароды Прэмія «Оскар»,
прэмія Берлінскага кінафестываля Знесеныя зданямі»)
Афіцыйны сайт

Хаяа Міядзакі (宮崎 駿, Miyazaki Hayao, 5 студзеня 1941 г. у Токіа) — адзін з найвядомейшых стваральнікаў анімэ (японскіх мультфільмаў) і коміксаў манга. Адзін з самых паважаных рэжысёраў у гісторыі анімацыі.

Хоць Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на захадзе да 1999 г., калі Miramax выпусціла яго стужку «Прынцэса Мананокэ», яго фільмы былі ўжо вельмі папулярнымі ў Японіі і Усходняй Азіі. Мультфільм «Знесеныя духамі» — рэкардсмен усіх часоў па касавых зборах у Японіі; «Прынцэса Мананокэ» мела гэты тытул раней, да выхаду фільму «Titanic».

Фільмы Міядзакі прысвечаныя тэмам адносін чалавека да прыроды і тэхналогій. Галоўныя героі фільмаў часта самастойныя, моцныя дзяўчыны ці маладыя жанчыны; антыгероі - трохі гратэскныя злачынцы з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.

Змест

Біяграфія [правіць]

Хаяа Міядзакі, другі з чатырох братоў, нарадзіўся ў мястэчку Акебона-цё, частцы такійскай акругі Бункё-ку. Падчас Другое Сусветнай вайны яго бацька Кацудзі Міядзакі быў дырэктарам належачага яго дзядзьку заводу, які вырабляў дэталі для баявых самалётаў Zero. З тых часоў Хаяа моцна захапляецца авіяцыяй, палёт, фантастычныя лётаючыя апараты прысутнічаюць амаль у кожнай яго стужцы.

У дзяцінстве Міядзакі даводзілася часта пераяжджаць, часткова таму, што яго маці праходзіла лячэнне на спінны туберкулёз з 1947 па 1955. У міядзакіевам фільме «Мой сусед Татора» паказваецца сям'я, дзе маці пакутуе на падобную хваробу.

Прыкладна ў 1956 Міядзакі паступіў у школу Тотаёма. На трэцім годзе навучання, ён пабачыў фільм «Гакудзя Дэн», які лічыцца адным з першых паўнаметражных каляровых анімэ, і вельмі зацікавіўся анімацыяй.

Пасля вышэйшае школы Міядзакі наведваў Універсітэт Гакусюін, які скончыў у 1963 г. у спецыялізацыях паліталогія і эканоміка.

У красавіку 1963 г. Міядзакі ўладкаваўся на працу ў анімацыйную студыю Toei Animation, працуе ў складзе каманды мастакоў над мультфільмам «Вартавы пёс Гаў-гаў» (Wanwan Chushingura). У 1964 г. Міядзакі робіцца галоўным сакратаром прафесійнага саюза ў сваёй кампаніі.

У кастрычніку 1965 г. Гаяо Міядзакі ажаніўся са сваёй сяброўкай Акемі Ота, ад якой ён мае двух сыноў, Гора і Кеісуке. Горо сам стаў стваральнікам анімэ, а Кеісуке — мастаком па дрэве.

Фільмаграфія [правіць]

Рэжысёр і сцэнарыст [правіць]

  • Конан, хлопчык з будучыні - (яп. 未来少年コナン Mirai Shounen Konan), 1978 (тэлесерыял)
  • Замак Кагліостра (Люпен трэці) - (яп. ルパン三世カリオストロの城 Rupan Sansei: Kariosutoro no Shiro), 1979
  • Наўсіка з Даліны вятроў - (яп. 風の谷のナウシカ Kaze no Tani no Naushika), 1984
  • Нябесны замак Ляпута (яп. 天空の城ラピュタ Tenkuu no Shiro Rapyuta), 1986
  • Мой сусед Татора - (яп. となりのトトロ Tonari no Totoro), 1988
  • Служба дастаўкі Кікі - (яп. 魔女の宅急便 Majo no Takkyuubin), 1989
  • Порка Роса - (яп. 紅の豚 Kurenai no Buta), 1992
  • On Your Mark, 1995 (кароткаметражны музычны кліп)
  • Ваўчыная Князёўна - (яп. もののけ姫 Mononoke Hime), 1997
  • Сэн, альбо Ціхіра выкрадзеная духамі (Унесеныя духамі) - (яп. 千と千尋の神隠し Sen to Chihiro no Kamikakushi), 2001
  • Блукаючы замак Гаўла - (яп. ハウルの動く城 Hauru no Ugoku Shiro), 2004
  • Понья на схіле - (яп. 崖の上のポニョ Gake no Ue no Ponyo), 2008

Сцэнарыст [правіць]

  • Панда Копанда - (Panda Kopanda), 1972
  • Панда Копанда і Цырк дажджлівага дня (Panda Kopanda: Amefuri Saakasu no Maki), 1973
  • Шэпт сэрца - (耳をすませば; Mimi o Sumaseba), 1995

Спасылкі [правіць]

Спасылкі [правіць]

Шаблон:Працы Хаяа Міядзакі